Відэа з аварыяй магілёўскага байкера на Youtube паглядзілі амаль чатыры мільёны чалавек.
Матэрыял пра шчасьліўчыка апублікавалі The Huffington Post і The Daily Mail
«Такая сцэна ў кіно выклікала б сьмех, бо выглядае да абсурду неверагоднай», — камэнтуе The Huffington Post момант, калі байкер урэзаўся ў аўтамабіль, робіць сальта і становіцца на ногі на даху машыны. Аварыя адбылася ў Магілёве 30 ліпеня на вуліцы Каралёва.