Украінскі футбаліст беларускага паходжаньня Арцём Мілеўскі перадаў футболку свайго новага клюба «Хайдук» (Харватыя) для дабрачыннага аўкцыёна ў падтрымку ўкраінскага войска.
На футболцы Мілеўскі пакінуў надпіс «За мір ва Ўкраіне. Зь любоўю, Арцём Мілеўскі».
Мілеўскі нарадзіўся ў Менску, пераехаў ва Ўкраіну ў 2000 годзе. Гуляў за асноўны склад «Дынама-Кіеў» і нацыянальную зборную Украіны.
Фота Прэсбол