Лінкі ўнівэрсальнага доступу

39 сем’яў пазбавіліся жыльля за нявыплату камунальных паслугаў


У Беларусі ў студзені-чэрвені гэтага года 39 сем’яў, якія маюць працяглую запазычанасьць па аплаце жыльлёва-камунальных паслуг, пераселеныя з кватэр, якія знаходзіліся ў іх распараджэньні, у жылыя памяшканьні меншай плошчы.

Пра гэта паведамляе БелТА са спысылкай на аддзел бухгалтарскага ўліку Міністэрства жыльлёва-камунальнай гаспадаркі.

Усяго за шэсьць месяцаў 2014 было пададзена 187 позваў пра высяленьне. Як правіла, суды прымаюць рашэньне пра перасяленьне даўжнікоў празь некалькі месяцаў пасьля падачы пазову, пры гэтым неплацельшчыкам даецца магчымасьць пагасіць доўг. Большасьць злосных даўжнікоў — праблемныя сем’і, якія вядуць асацыяльны лад жыцьця, злоўжываюць алькаголем.

Юрыст Уладзімер Лабковіч адзначае, што такая практыка часта выкарыстоўвацца ў Беларусі. Асабліва гэта тычыцца людзей, якія вядуць асацыяльны лад жыцьця, нідзе не працуюць, ці судова абавязаныя выплочваць грошы на ўтрыманьне дзяцей:

Уладзімер Лабковіч
Уладзімер Лабковіч

«Сапраўды, сыходзячы зь беларускага заканадаўства, у нас практыкуецца канфіскацыя жылых памяшканьняў у выпадку працяглай неаплаты камунальных паслугаў. Такія справы вырашаюцца судом. У выпадку, калі чалавек прызнаецца злосным неплацельшчыкам, яму некалькі разоў прапаноўваюць пагасіць запазычанасьць, на гэта даецца час. Калі запазычанасьць не пагашаецца, установа камунальнай гаспадаркі зьвяртаецца ў суд, які забірае кватэру і прадастаўляе ўзамен іншую жыльлёвую плошчу, горшую па памеры і ўмовах. Атрымліваецца, што за кошт розьніцы коштаў гэтых кватэраў, неплацельшчык гасіць запазычанасьць. У гэтай практыцы ёсьць абмежаваньні, якія тычацца абароны правоў і інтарэсаў дзяцей, бывае, што канфіскаваць кватэру практычна немагчыма. Трэба адзначыць, што такая практыка вельмі часта выкарыстоўвацца ў дачыненьні да людзей, якія вядуць асацыяльны лад жыцьця, нідзе не працуюць».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG