Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 15 жніўня: дзень нараджэньня Напалеона і Варашкевіча


Ілюстрацыя з Календара Бахарэвіча
Ілюстрацыя з Календара Бахарэвіча

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

Менск. Каля дому на вул. Кісялёва, 30 пройдзе ўрачыстая цырымонія адкрыцьця памятнага знаку ў гонар аднаго з самых выбітных кіраўнікоў Менску графа Караля Яна Чапскага. Пачатак а 14.00. Памятны знак упрыгожыць сьцяну карпаратыўнага музэю «Аліварыі».

Менск. У Дзяржаўным літаратурным музэі Янкі Купалы адбудзецца адкрыцьцё выставы з фондаў музэю «Я – шлях, якому век няма спакою...», якая знаёміць з асобай паэта, яго жыцьцём і творчасьцю ў гады Першай сусьветнай вайны (1914-1918). Пачатак а 17.00.

Менск, да 17 жніўня. Пры падтрымцы грамадзкага аб'яднаньня «Суполка кухараў» і Менгарвыканкаму праходзіць Тыдзень беларускай кухні. У кулінарнай акцыі бяруць удзел 11 аб'ектаў грамадзкага харчаваньня. Больш падрабязна тут.

Салігорск. Незалежны прафсаюз гарнякоў «Беларуськалію» мае намер правесьці на салігорскім стадыёне «Будаўнік» з 15 да 18 гадзін пікет за захаваньне сацыяльных гарантыяў работнікам. Больш падрабязна на сайце прафсаюзу.

Прага. У касьцёле Сьвятога Сальватора (адрас Salvátorská 1045/1, Praha 1.) адбудзецца разьвітаньне зь дзеячом беларускай дыяспары, членам Рады БНР Юркам Станкевічам. Пачатак а 13-й гадзіне.


ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ

1068 – стаў паваротным у жыцьці легендарнага полацкага князя Ўсяслава. Захоплены ў кіеўскі палон, ён сядзеў у вязьніцы, калі акурат 15 жніўня кіяне паўсталі супраць свайго князя Ізяслава, скінулі яго з пасаду і абралі на яго месца Ўсяслава. Славуты палачанін княжыў там 7 месяцаў, але ўрэшце вырашыў вярнуцца дадому, у Полацак.

1195 – нарадзіўся Антон Падуанскі, партугальскі францысканец, тэоляг, каталіцкі сьвяты.

1382 – памёр Кейстут, вялікі князь літоўскі.

1769 – нарадзіўся Напалеон Банапарт, францускі імпэратар.

1771 – нарадзіўся Вальтэр Скот, ангельскі пісьменьнік.

1831 – нарадзіўся Вінцэсь Каратынскі, беларускі паэт і журналіст.

Зь верша Каратынскага «Два каханьні»:

Над рачулкай каліна глядзіцца ў вадзіцу;
У сяле прыгажуня, што толькі дзівіцца.
У каліны і зелень, і квецень, і росы;
У дзяўчыны і росквіт, і ў вочках нябёсы.
Салавей да каліны лятае штовечар;
Стрэў дзяўчыну юнак — голаў страціў навечна.
Адзін песьні каліне пяе несупынна;
Другі ў сэрца ўбірае, што скажа дзяўчына.
Салаўя рада слухаць да раньня каліна;
Пакаханая хлопцам, кахае дзяўчына.

(Пераклад У.Мархеля)


1858 – нарадзіўся Міхаіл Пліс, праваслаўны сьвятар, прыхільнік беларусізацыі царквы.

1913 – у Радашкавічах адбылася прэм’ера знакамітай п’есы «Паўлінка». Ставіў спэктакль Менскі драматычны гурток, якім кіраваў Фларыян Ждановіч, а сярод гледачоў быў і сам аўтар – Янка Купала.

Песьня Паўлінкі зь першай дзеі:

Ой, пайду я лугам, лугам,
Дзе мой мілы арэ плугам;
Ой, пайду я лугам, лугам!
Ён арэ поле валамі,
А я плачу ўсё сьлязамі;
Ён арэ поле валамі.
Дый чаго ж ты, дуб зялёны,
Пахінаесься?
Дый чаго ж ты, мой міленькі,
Задумляесься?


1927 – нарадзіўся Аляксандар Крывіцкі, беларускі мовазнаўца.

1954 – памёр Язэп Драздовіч, беларускі мастак, скульптар, этнограф.

1960 – нарадзіўся Ігар Варашкевіч, беларускі музыка, лідэр гурту «Крама».

1963 – нарадзіўся Валеры Леванеўскі, прадпрымальнік, палітык, грамадзкі дзеяч, былы палітычны зьняволены і вязень сумленьня.

1972 – у Менску пры нявысьветленых абставінах быў забіты мастак, лідэр нацыянальна-адраджэнскага руху Лявон Баразна. Непасрэдна перад забойствам ён рыхтаваў акцыю пратэсту супраць разбурэньня гістарычнага цэнтру Менску.

1988 – памёр Мікола Дварэцкі, дзеяч беларускай «хадэцыі», паэт.

1990 – памёр Віктар Цой, расейскі рок-музыка, лідэр рок-гурту «Кіно».


З КАЛЕНДАРА БАХАРЭВІЧА

Крокі на калідоры. 15 жніўня 1892 году ў адным зь ня самых дарагіх праскіх гатэляў, у аднамесным нумары без асаблівых выгодаў, проста пасярод пакоя моўчкі стаяў чалавек зь пісталетам у руцэ...

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG