Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канвой спыніўся каля мяжы


Расейскі гуманітарны канвой спыніўся за 35 км ад украінскай мяжы.

Як падае ВВС, расейская гуманітарная калёна, якая рухаецца да мяжы з Украінай, збочыла з фэдэральнай трасы «Дон» (Масква – Растоў-на-Доне – Наварасійск).

Перад прыпынкам канвой рухаўся ў бок расейскага гораду Данецк, які знаходзіцца ў Растоўскай вобласьці каля ўкраінскага памежнага пераходу Ізварына, які цяпер кантралюецца сэпаратыстамі.

Грузавікі спыняюцца ў полі, напісаў у Твітэры карэспандэнт Бі-бі-сі Стыў Розэнберг. Грузавікі спыніліся прыкладна за 35 кілямэтраў ад расейска-ўкраінскай мяжы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG