Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 14 жніўня. Прэзэнтацыя Эўрапейскага каледжу Liberal Arts у Менску, «Беларускай глыбіні» Паўла Севярынца ў Беластоку


Павал Севярынец
Павал Севярынец

Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.



ПАДЗЕІ ДНЯ

Склікаецца пазачарговая сэсія Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, на парадку дня якой будзе пазбаўленьне недатыкальнасьці аднаго з членаў верхняй палаты. У Савеце Рэспублікі не паведамляюць, каго з членаў верхняй палаты маюць намер пазбавіць недатыкальнасьці.

Менгарвыканкам будзе інфармаваць грамадзянаў аб падаткавай палітыцы ў сфэры здачы кватэраў як на доўгатэрміновую, гэтак і кароткатэрміновую арэнду. Кантактны цэнтар, ад 10 да 13 гадзін.

Старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэту Аляксандр Шпілеўскі праводзіць наўпроставую тэлефонную лінію, званіць можна ад 10.00 да 11.00 па тэл. (17) 219-41-00.

У творчай прасторы ЦЭХ адбудзецца прэзэнтацыя Эўрапейскага каледжу Liberal Arts. Каледж задуманы як альтэрнатыва існуючай у Беларусі сыстэме вышэйшай адукацыі.

У Беластоку ў рэдакцыі Радыё Рацыя сустрэча з былым палітвязьнем Паўлам Севярынцам і прэзэнтацыя яго кнігі «Беларуская глыбіня». Пачатак а 12-й.


ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ


1385 — заключаная Крэўская ўнія, дамова пра саюз Вялікага княства Літоўскага і Каралеўства польскага, праз шлюб вялікага князя Ягайлы і каралевы Ядзьвігі.

1919 — у Менску заснаванае Таварыства дзеячаў мастацтва.

1980 ― у Польшчы пачаўся страйк на чале зь Лехам Валэнсам, у выніку якога паўстаў незалежны прафсаюз «Салідарнасьць»
2008 ― Грузія абвясьціла пра выхад з СНД.


У ГЭТЫ ДЗЕНЬ НАРАДЗІЛІСЯ

1816 — Мацьвей Лявiцкi, фiлёзаф-дэмакрат, асьветнiк i публiцыст.

1842 — Уладзімер Кавалеўскі, прыродазнаўца, адзін з заснавальнікаў эвалюцыйнай палеанталёгіі, удзельнік паўстаньня 1863–1864 гг.

1948 — Вячаслаў Янчэўскі, беларускi матэматык, доктар фiзыка-матэматычных навук (1981), прафэсар (1990), член-карэспандэнт НАН Беларусi.

1981 — Сяргей Сасноўскі, беларускі футбаліст.

У ГЭТЫ ДЗЕНЬ ПАМЕРЛІ

1464 — Пій II, Папа Рымскі.

2004 — Чэслаў Мілаш, польскі паэт і пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры (1980).

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ

Мы адыходзім, б’ючы ва ўсе званы затопленых гарадоў.

Забытых вітаюць пасольствы старых пакаленьняў.

І ваш несупынны рух забірае далей і далей.

І ні ёсьць, ні было. Толькі вечна трывае імгненьне.

Зь верша Чэслава Мілаша «Рэкі» ў перакладзе Андрэя Хадановіча.



КАЛЯНДАР БАХАРЭВІЧА


Саюз непарушны рэспублік свабодных


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG