Пасьля навальніцы ў Магілёве рух па цэнтральнай вуліцы Першамайскай перапыніла вялікая лужына непадалёк ад плошчы Леніна.
Яе глыбіня дзе-нідзе дасягала аднаго мэтра. Спыніўся рух транспарту ў раёне чыгуначнага вакзалу і ад самога вакзалу. У раёне вуліцы Першамайскай і на іншых цэнтральных вуліцах пасталі заторы.
Ваду адпампоўвалі пажарнымі машынамі.
Кіроўцы мяркуюць, што каналізацыя забіта будаўнічым друзам, бо ў раёне Першамайскай нядаўна быў рамонт.