Паплечнікі і сябры сустракалі Ільлю каля менскай турмы на Акрэсьціна з разгорнутым украінскім сьцягам.
Пасьля 14 сутак арышту на волю выйшаў актывіст «Альтэрнатывы» Ільля Дабратвор.
29 ліпеня Ільля Дабратвор быў у Доме правасудзьдзя, дзе ў гэты час адбываўся працэс над праваабаронцам Андрэем Бандарэнкам. Ільля Дабратвор быў у чорнай майцы з Пагоняй і надпісам «Свабоду палітвязьням», надзетай пад пінжак. За гэты надпіс яго і затрымалі.
У другой палове дня 29 ліпеня Ільля Дабратвор пазваніў дамоў і паведаміў жонцы, што яго ўжо асудзілі на 14 сутак нібыта за брыдкаслоўе ў грамадзкім месцы і вязуць на Акрэсьціна.