«На сёньня ў Славянску адноўленая праца 204 крамаў (59%), 34 кіёскаў (23,4%) і 15 прадпрыемстваў рэстараннай гаспадаркі (9%)», гаворыцца ў паведамленьні.
Паводле райдзяржадміністрацый і выканкамаў гарадзкіх радаў, прадпрыемствы розьнічнага гандлю ў гарадах і раёнах працуюць у штатным рэжыме. Прадукты першай неабходнасьці завозяцца як цэнтралізавана, так і самастойна прадпрымальнікамі. Адзначаецца павышаны попыт на сацыяльна значныя тавары.
Аднак у АДА адзначылі, што да гэтага часу застаецца ўскладненай дастаўка тавараў паміж гарадамі і назіраецца звужэньне асартымэнту прадуктаў харчаваньня ў аб'ектах розьнічнага гандлю гарадоў і раёнаў, дзе праводзіцца антытэрарыстычная апэрацыя.