ПАДЗЕІ ДНЯ
Міжнародны дзень моладзі
Менск, у судзе Кастрычніцкага раёну будзе вынесены прысуд праваабаронцу Андрэю Бандарэнку, якога абвінавачваюць у хуліганстве. Пачатак у 14 гадзінаў.
У Менску да 17 жніўня праходзіць тыдзень беларускай кухні. У кулінарнай акцыі бяруць удзел 11 аб’ектаў грамадзкага харчаваньня: ў кавярні «У гаспадыні» (пр-т. Любімава, 26), «Мая дарагая» (вул. Камсамольская, 13), «Традыцыі» (вул. Ташкенцкая, 28/1), «Камэдыя» (пр-т Незалежнасьці, 117), «ГУСТ» (вул. Кірава, 11), Halt Time (вул. Каржанеўскага, 41), бары «Дворык» (вул. Л. Украінкі, 22), рэстаранах «Арбат» (пр-т Незалежнасьці, 143 / 1), «Славянскі кут» (вул. Берасьцянская, 2), «Радзівілаўскі» (вул. Л. Украінкі, 22), «Гасьціны двор» (вул. Савецкая, 17) наведвальнікам прапанавана пакаштаваць стравы беларускай кухні па адзінай рэцэптуры і цане.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ
1383 — Войска крыжакоў, разам зь Вітаўтам, заняла Трокі і атачыла Вільню
1399 — Бітва на Ворскле, армія ВКЛ разьбітая войскамі Залатой Арды
1654 — Адбылася бітва пад Шкловам, войска ВКЛ на чале з Я. Радзівілам перамагло расейскія войскі на чале зь Я. К. Чаркаскім
1851 — Ісак Зінгер атрымаў патэнт на вынаходніцтва швейнай машынкі
1914 — Першая сусьветная вайна: Вялікабрытанія абвясьціла вайну Аўстра-Вугоршчыне
1952 — Ноч забітых паэтаў — расстрэл трынаццаці выбітных габрэйскіх інтэлектуалаў у Маскве
1953 — у СССР праведзенае першае выпрабаваньне вадароднай бомбы
1981 — у продаж паступіў першы IBM PC
2000 — Расейская субмарына «Курск» затанула ў Баранцавым моры
Яна патанула
Адказ прэзыдэнта Расеі Ўладзімер Пуціна на пытаньне вядучага амэрыканскага ток-шоў, што ж здарылася з падлодкай «Курск»
2004 — заснаваная беларуская вэрсія Вікіпэдыі
У гэты дзень нарадзіліся:
1877 — Тодар (Хведар) Данілюк, рэлігійны і вайсковы дзеяч, удзельнік Слуцкага паўстаньня, адзін са стваральнікаў Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы, які ад 1950 г. жыў ў ЗША.
1893 — Аляксандар Ружанцоў, беларускі вайсковы дзяяч, пісьменьнік, бібліёграф
1896 — Янка Чарапук, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, арганізатар беларускага жыцьця ў Чыкага
1930 — Джордж Сорас, амэрыканскі фінансіст і грамадзкі дзяяч вугорскага паходжаньня
Абсалютна не істотна, маеш ты ці ня маеш рацыю. Важна толькі тое, колькі грошай ты зарабляеш, калі маеш рацыю, і колькі грошай ты губляеш, калі памыляесься.
Джордж Сорас
1956 — Мікалай Статкевіч, беларускі палітык, палітвязень.
Злазь з даху, ня псуй гонтаў
Мікалай Статкевіч, словы з перадвыбарчага выступу па тэлебачаньні, адрасаваныя Аляксандру Лукашэнку
1966 — Лера Сом, беларуская паэтка.
Мы хворыя на Беларусь,
На яе незалежнасьць, сьвятую свабоду.
Мы хворыя на Беларусь,
І самая хвароба нам за ўзнагароду.
Лера Сом
З КАЛЕНДАРА БАХАРЭВІЧА
Абвінавачаны ў маўчаньні. 12 жніўня 2006 Гюнтэр Грас пацьвярджае, што служыў у Вафэн-СС