Дэпутат Тамбоўскай абласной думы Уладзімір Тапаркоў ў Маскве збіў да смерці дарожнага рабочага.
Гэта адбылося на Смаленскай плошчы ў Маскве. Паводле папярэдняй інфармацыі, аўтамабіль дэпутата урэзаўся ў «КамАЗ» на месцы, дзе праводзіліся дарожныя працы. Паліцыя расьсьледуе тое, што адбылося.
«Інтэрфакс» перадае, што аварыя адбылася каля трох гадзін ночы. Як паведамляецца на сайце Тамбоўскай абласной думы, Тапаркоў абраны дэпутатам ў 2011 годзе па Сасноўскай аднамандатнай выбарчай акрузе № 15. Будучы сябрам фракцыі партыі «Адзіная Расея», ён займаецца пытаньнямі прамысловасьці, будаўніцтва і сувязі ў адпаведным камітэце абласной думы.