Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сталкеры Свабоды

Мікола Дземідзенка: «Лепш разразаць улёткі, чым займацца канапна-мазгавой дзейнасьцю»


Сталкеры Свабоды: Мікола Дземідзенка
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:04:31 0:00

Сваю грамадзянскую актыўнасьць ён адкрыта пачаў выяўляць яшчэ школьнікам. Праз тое потым быў адлічаны спачатку з каледжу, а пазьней з унівэрсытэту, і мусіў працягваць адукацыю за мяжой. Цяпер яму 25. Ён мае прыгажуню жонку, цудоўнага сына і цьвёрдае перакананьне, што з малых чынаў складаюцца вялікія перамогі. Актывіст Маладога Фронту Мікола Дземідзенка — герой новага выпуску праграмы «Сталкеры Свабоды».

"Калі я ажаніўся і ў мяне зьявіўся дзіцёнак, то натуральна, што ўзьнікла патрэба ў нейкім заробку, каб забясьпечваць сям’ю. І стала ня так проста, як было да гэтага, калі я мог сабе дазволіць такія акцыі, пасьля якіх сядзеў па чатыры-пяць месяцаў у турме і быў у мэйнстрыме інфармацыйнай прасторы. Цяпер мне хацелася б ад гэтага крыху адысьці і стаць, можа, больш пасьпяховым у нейкіх іншых праектах. Магчыма, яны будуць зьвязаныя з прыватным прадпрымальніцтвам.

Але ёсьць рэчы, якія я падтрымліваў і буду падтрымліваць. Калі я не арганізоўваю цяпер акцыі з Маладым Фронтам, гэта не азначае, што я ня буду падтрымліваць акцыі апазыцыі, альбо ня буду падтрымліваць Майдан, альбо ня буду выказвацца пра тое, што ў нашай краіне ня ўсё нармальна. Натуральна, што гэта не зьвязана з грамадзка-палітычнай актыўнасьцю. Гэта проста мая пазыцыя, якой я буду прытрымлівацца.

Сталкеры Свабоды

Сталкеры Свабоды

«Сталкеры Свабоды» — штотыднёвая праграма нашага Радыё. У ёй мы распавядаем пра людзей, якія сілай сваіх перакананьняў, творчай актыўнасьцю, нязломным аптымізмам, глыбінёю веры ў сваё прадвызначэньне ствараюць уласную тэрыторыю свабоды. Героі праграмы — земляробы і інтэлектуалы, адзінокія маці і шматдзетныя бацькі, спартоўцы і эколягі, невядомыя народныя майстры і выбітныя прафэсійныя мастакі, вольныя вандроўнікі і вязьні турмаў — усе тыя, хто штодзённа расшырае вакол сябе ўласную свабодную прастору да межаў уласнае краіны. Штотыдзень па суботах на нашым сайце — «Сталкеры Свабоды».

Усе выпускі «Сталкераў Свабоды»

Калі я ўжо быў нацыянальна сьвядомы, размаўляў на роднай мове, то шукаў нейкай беларускай супольнасьці. Хоць гэтае шуканьне было досыць дзіцячае, і, можа, цяпер не адбылося б так, што я з-за гэтага прыйшоў у грэка-каталіцкую царкву. Але і на той момант, калі б пытаньне было толькі нацыянальнае, то наўрад ці я застаўся б у гэтай царкве. Пытаньне ў тым, што дала мне царква. А яна дала мне ўсё, што я хацеў. Яна дала мне супольнасьць. Невялікую, але вельмі моцную, сяброўскую. Гэта тое, што мяне ў пэўны час задаволіла ў Маладым Фронце. Гэта было вельмі сямейна, вельмі ўтульна, вельмі па-беларуску. Вера робіць чалавека лепшым.

Для нас вера — гэта праца. Нават калі ня хочацца, трэба ісьці ў царкву, трэба стаяць доўгія літургіі, трэба маліцца, трэба хадзіць да споведзі.

Свабода для мяне — гэта вяршэнства закону, калі чалавек упэўнены, што ён можа сябе абараніць. То бок — гэта тое, што мы згубілі ў Беларусі. Калі я праходзіў праз шмат якія судовыя працэсы, то было адчуваньне, што я ніякім чынам не магу сябе абараніць. Ясна, што я — ня прыклад, я палітызаваны, і можна сказаць, што свабоды не існуе толькі для мяне. Але гэта няпраўда. Нашы людзі звыкліся з тым, што яны ня могуць абараніць свае правы абсалютна ні ў якай сфэры. Калі іх пакрыўдзілі, адабралі кватэру ці яшчэ нешта такое жахлівае здарылася, то даказаць праўду немагчыма. І вось гэта — адсутнасьць свабоды.

Вельмі клясна сябе адчуваць, калі твая праўда, ты нічога супрацьпраўнага не рабіў і ты спакойны, што закон стане на твой бок.

Прыклад Украіны, якую я часта наведваю, паказвае, што людзі там сапраўды робяць гераічныя рэчы, людзі ідуць у правільным кірунку, але шлях гэты не такі кароткі, як бы нам усім хацелася. І пытаньне гатоўнасьці грамадзтва да нейкіх працэсаў вельмі важнае. І казаць аб тым, чаго няма, нават пры ўсім жаданьні, якое ў нас ёсьць, гэта бачыць, не выпадае.

Галоўнае — пабачыць ня поўную свабоду, ня поўную радасьць ад гэтай ідэальнасьці. Галоўнае — пабачыць тое, што ўсё ідзе правільным шляхам.

Ёсьць шмат людзей, якія разважаюць, што мысьліць трэба шырэй, трэба займацца чымсьці глябальным, быць кімсьці асаблівым, для таго каб прыцягнуць хуткасьць прыходу свабоды ў нашу краіну. Але я думаю, што вельмі часта для такіх людзей было б лепш проста прыйсьці ў Малады Фронт разразаць улёткі, і ад гэтага карысьці было б значна больш, чым ад канапна-мазгавой дзейнасьці, якую я часта вельмі сустракаю. Таму я — за дзеяньні, хоць бы за якія-небудзь".

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG