Рок-н-рольная роварная экскурсія «Менскія хіпаны» — велапракат «Адпачынак» (Менск, Набярэжная Сьвіслачы насупраць Траецкага прадмесьця). Пачатак а 18-й 30.
Гэты дзень у гісторыі:
80 да н.э. — Бітва пры Фэрмапілах паміж пэрсыдзкім войскам і зьвязам грэцкіх полісаў.
1127 — першая ўзгадка пра Горадню ў пісьмовых крыніцах (Лаўрэнцеўскі летапіс)
1919 — прынятая Канстытуцыя Нямеччыны (Вэймарскай рэспублікі)
1921 — у савецкай Расеі апублікаваны указ Саўнаркаму аб правядзеньні новай эканамічнай палітыкі (НЭПу)
1960 — Чад набыў незалежнасьць ад Францыі
1973 — па савецкім тэлебачаньні пачаўся прэм’ерны паказ шматсэрыйнага сэрыялу «Сямнаццаць імгненьняў вясны».
1988 — утвораная тэрарыстычная супольнасьць «Аль-Каіда»
2003 — НАТО бярэ камандаваньне над міжнародным міратворчым кантынгентам у Аўганістане
2008 — адбылося першае выпрабаваньне працы вялікага андроннага калайдэра
У гэты дзень нарадзіліся:
1856 ― Уладзімер Дабравольскі, беларускі этнограф
1892 ― Уладыслаў Андэрс, генэрал, кіраўнік польскіх узброеных фармаваньняў у 1944―1945 гадох. Пад яго камандай у часе Другой сусьветнай вайны на Блізкім Усходзе і ў Італіі ваявалі супраць гітлераўцаў тысячы беларусаў. Многія зь іх па-геройску загінулі.
1893 ― Эдмунд Русецкі, дзяржаўны дзеяч БССР. Быў намесьнікам наркаму земляробства БССР, расстраляны ў 1938 годзе.
1907 ― Аляксей Бараноўскі, беларускі актор, заслужаны артыст Беларусі
У гэты дзень памерлі:
1464 — Мікола Кузанскі (сапраўднае імя Мікола Крэбс), нямецкі філёзаф, тэоляг, вучоны, матэматык, царкоўна-палітычны дзеяч
1886 — Лідзія Койдула, эстонская паэтка, драматург
1956 — Джэксан Полак, амэрыканскі мастак
1996 ― Ванга, баўгарская прадракальніца
З календара Бахарэвіча:
«11 жніўня 1973 году яе (Тацяны Ліознавай) сэрыял „Сямнаццаць імгненьняў вясны“ выйшаў на экраны СССР. Ужо праз тры месяцы быў паўтор — нечуваны посьпех, дванаццаць мяхоў лістоў: ваенна-патрыятычная „Рабыня Ізаўра“, у ролі Ізаўры сам Ціханаў. „У гэтай форме ён такі мусчіна...“
Н яшчэ б. Чэмпіён Бэрліну па тэнісе — адны гэтыя словы натхнялі на тое, каб сёньня ж нелегальна перайсьці дзяржаўную мяжу. А яны ж там усе чэмпіёны. Абаяльны весялун Мюлер. Душка Борман. Сапраўдны мужык Кальтэнбрунэр. Прыгажун Вольф. Бедны Айсман. Коцік Шэленбэрг. Міляга Холтаф. „І другіе“: дзясяткі абсалютна праўдападобных пэрсанажаў, месца якіх на шыбеніцах — а яны закахалі ў сябе ўвесь савецкі народ. І форма, форма... Ну, і Штырліц на вышыні — сапраўдны арыец. Савецкая душа адчувала тут нешта сваё, неад’емнае, тое, што радзімай завецца і рвецца на „волюшку-волю“, рабскае, роднае... А фюрэр? Як жывы! Пад яго кінастудыя імя Горкага адмыслова выпісала прафэсійнага гітлера з ГДР Фрыца Дыца...»