Менск — у паб-клюбе «Графіці» выступіць гурт Bulba Fusion. Пачатак а 19-й.
Гэты дзень у гісторыі:
422 да н.э. — бабілёнскі цар Навухаданосар разбурыў і спаліў у Ерусаліме Першы Храм, пабудаваны царом Саламонам ў IX стагодзьдзі да н.э.
1519 — Фэрнан Магелан адправіўся з Сэвільлі ў кругасьветнае падарожжа.
1539 — Кароль Францыі Францішак І ўвёў дзяржаўную мову, загадаўшы складаць усе афіцыйныя дакумэнты не на лаціне, а на францускай мове
1914 — У ходзе Першай сусьветнай вайны Аўстра-Вугоршчына абвясьціла вайну Расеі
1919 — створаны Часовы беларускі нацыянальны камітэт — беларуская грамадзка-палітычная арганізацыя, каардынацыйны орган беларускага нацыянальнага руху ў час польска-савецкай вайны 1919–20 гадоў на тэрыторыі, падкантрольнай польскім вайсковым фармаваньням.
1927 — у Менску зьезд праваслаўных сьвятароў і вернікаў абвясьціў Беларускую аўтакефальную царкву. У 30-я гады ў БССР усе біскупы і сьвятары, якія аўтакефалію падтрымалі, былі рэпрэсаваныя.
У гэты дзень нарадзіліся:
1788 — Ігнат Даніловіч, беларускі уніяцкі сьвятар, прафэсар Віленскага ўнівэрсытэту, правазнаўца і гісторык.
1796 — Ігнат Легатовіч, беларускі паэт.
1878 — Еўсьцігней Міровіч, беларускі драматург і тэатральны рэжысэр.
1898 —Тадэвуш Далэнга-Мастовіч, польскі і беларускі пісьменьнік
1912 — Жоржы Амаду, бразыльскі пісьменьнік.
1929 — Алесь Ставер, беларускі паэт, празаік, драматург, аўтар тэксту песьняў «Жураўлі на Палесьсе ляцяць», «Касіў Ясь канюшыну» і іншых.
Родны край беларускі спрадвеку,
Дзе такія ты фарбы знайшоў?
Люстраныя азёры і рэкі,
Аксамітныя цені дуброў...
Знаю я: абыдзі ўсю плянэту,
Але гэткaй зямлі не сустрэць.
Беларусь.
Край натхненьня паэтаў!
Ды цябе немагчыма апець.
Алесь Ставер, зь верша «Беларусі»
З каляндара Бахарэвіча:
10 жніўня 2003 адбылося першае вясельле ў космасе