Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі інтэрнэт у грамадзкіх месцах толькі па пашпарце — так патрабуе Крэмль


Прэм’ер-міністр Дзьмітры Мядзьведеў падпісаў пастанову, паводле якой пры карыстаньні бесправадным інтэрнэтам у грамадзкіх месцах апэратар сувязі абавязаны ідэнтыфікаваць карыстальніка.

Для таго, каб карыстацца інтэрнэтам праз wi-fi, грамадзянін абавязаны прадставіць прозьвішча, імя і імя па бацьку і пацьвердзіць свае дадзеныя дакумантам.

Апроч таго, будзе вызначацца, зь якой менавіта прылады вы карыстаецея бесправадным інтэрнэтам.

Вызначаныя дадзеныя апэратар абавязаны захоўваць на працягу паўгода і прадстаўляць праваахоўным органам па запатрабаваньні.

Апроч таго, юрыдычныя асобы-карыстальнікі інтэрнэта раз на квартал мусяць прадставіць апэратару сувязі сьпіс асобаў, якія карыстаюцца інтэрнэтам. У сьпісе таксама пазначаюцца ўсе асабістыя дадзеныя і рэквізіты дакуманта, якія ідэнтыфікуе асобу.

Расейскае выданьне «Известия» прыводзіць словы расейскага дэпутата Вадзіма Дзеньгіна, які тлумачыць пастанову неабходнасьцю ваяваць з ЗША у інфармацыйнай прасторы:

«Яны ўзмацьнілі свой холдынг „Голас Амэрыкі“. Тыя, хто зацікаўлены ў дэстабілізацыі, спрабуюць насыціць Сеціва махлярамі, фашыстамі і экстрэмістамі. Усё, што зьвязана з інтэрнэтам, мусіць быць ідэнтыфікавана», — лічыць расейскі дэпутат.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG