ПАДЗЕІ ДНЯ
Менск. У Галерэі «Ў» адбудзецца «Сяброўская вечарына» з Алегам Трусавым, гісторыкам, навукоўцам, выкладчыкам, старшынёй ТБМ і сябрам беларускага ПЭН-цэнтру. Пачатак у 18 гадзінаў.
У Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці да 10 жніўня працягнецца Трэці летні лягер рамесьнікаў. Ён пройдзе на беразе ракі Пціч каля вёскі Озерычына. Удзельнікі гэтага летняга лягеру змогуць асвоіць пляценьне лазы — традыцыйнае беларускае рамяство, характэрнае для мясцовасьці, дзе адбудзецца зьлёт.
Сочы, Расея. Сустрэча прэзыдэнтаў Расеі, Армэніі і Азэрбайджана Ўладзімера Пуціна, Сержа Саргсяна і Ільхама Аліева.
Н’ю-Ёрк, ЗША. Пасяджэньне Рады бясьпекі ААН па сытуацыі ва Ўкраіне
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ
1618 — Гораду Друя нададзенае Магдэбурскае права 1655 ― захоп маскоўскім войскам сталіцы ВКЛ ― Вільні
1815 — Напалеон адправіўся ў высылку на востраў Сьвятой Алены
Пасьля перамогі няма ворагаў — усе людзі.
Напалеон Банапарт
1919 — польскія войскі занялі Менск
1945 — Другая Сусьветная вайна: СССР аб’явіў вайну Японіі
1949 — у Страсбуры адкрылася першая сэсія Рады Эўропы
1966 — у Кітаі абвешчаны пачатак «культурнай рэвалюцыі»
Каб зрынуць тую ці іншую палітычную ўладу, заўсёды неабходна перш за ўсё падрыхтаваць грамадзкую думку, зрабіць працу ў галіне ідэалёгіі. Так робяць рэвалюцыйныя клясы, так робяць і контррэвалюцыйныя клясы.
З пастановы ЦК КПК аб вялікай пралетарскай культурнай рэвалюцыі
1974 — прэзыдэнт ЗША Рычард Ніксан абвясьціў, што сыходзіць у адстаўку ў сувязі з уотэргейцкім скандалам.
Вас могуць ненавідзець, але тыя, хто ненавідзіць вас, ня здольныя перамагчы, пакуль вы не пачняце ненавідзець іх, і не загубіце самі сябе.
Рычард Ніксан, з прамовы ў дзень сыходу ў адстаўку
1990 — Ірак анэксаваў Кувэйт, што хутка прывяло ды вайны ў Пэрсыдзкай затоцы
2006 ― усталяваныя дыпляматычныя адносіны паміж Беларусьсю і Чарнагорыяй
2008 — пачатак расейска-грузінскай вайны
У гэты дзень нарадзіліся:
1879 ― Эмільяна Сапата, мэксыканскі рэвалюцыянэр
1882 ― Уладзіслаў Старэвіч, рэжысэр-аніматар беларускага паходжаньня
1926 ― Аляксандар Надсан, беларускі грэка-каталіцкі сьвятар, апостальскі візытатар для беларусаў-каталікоў у замежжы, дырэктар Беларускай бібліятэкі і музэю імя Францішка Скарыны ў Лёндане
З КАЛЕНДАРА БАХАРЭВІЧА
Адзіночная камэра. 8 жніўня 1899 была запатэнтаваная лядоўня