Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КДБ затрымаў Ніну Багінскую, якая спаліла чырвоны сьцяг


Ніна Багінская
Ніна Багінская

1 жніўня ў Менску супрацоўнікі КДБ затрымалі актывістку Ніну Багінскую, якая публічна спаліла чырвоны сьцяг з сярпом і молатам. Гэта адбылося каля будынку КДБ.

У запісцы, якую пакінула Ніна Багінская сваім сябрам, яна патлумачыла сваю акцыю тым, што пад гэтым сьцягам адбываўся генацыд беларускага народа. Таксама Ніна Багінская выказала пратэст з прычыны нядаўніх арыштаў актывістаў Алеся Макаева і Ільлі Дабратвора. «Дзе цяпер знаходзіцца Ніна Багінская мы ня ведаем. Бачылі, як да яе выйшлі два супрацоўнікі КДБ, яны нейкі час размаўлялі, а потым павялі яе ў будынак КДБ», – паведамілі карэспандэнту Свабоды відавочцы акцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG