Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Санкцыі ЭЗ уведзеныя супраць авіякампаніі, банку і канцэрну СПА


У «Афіцыйным часопісе» Эўразьвязу гаворыцца пра зацьвярджэньне санкцыяў супраць васьмі грамадзянаў і трох кампаній Расеі і Ўкраіны.

Эўразьвяз унес у новы санкцыйны сьпіс бізнэсоўцаў Аркадзя Ратэнберга, Канстанціна Малафеева, акцыянэраў банку «Расея» Мікалая Шамалава і Юрыя Кавальчука. Таксама пад санкцыі патрапілі першы намесьнік кіраўніка адміністрацыі Пуціна Аляксей Громаў, сьпікер Вярхоўнага савету ДНР Барыс Літвінаў, кіраўнік МУС Крыму Сяргей Абісаў, ды прадстаўнік прэс-службы Луганской рэспублікі Аксана Чыгрына.

Акрамя таго, у санкцыйных сьпіс ЭЗ ўнесены канцэрн СПА «Алмаз-Антэй», авіякампанія «Дабралёт» і Расейскі нацыянальны камэрцыйны банк. У ЭЗ лічаць, што гэтыя юрыдычныя асобы «падтрымліваюць ці атрымліваюць выгаду ад прадстаўнікоў РФ, якія прымаюць рашэнні і адказныя за дэстабілізацыю сытуацыі на ўсходзе Украіны і за незаконнае далучэньне Крыму».

У публікацыі ў «Афіцыйным часопісе» Эўразьвязу адзначаецца, што «Алмаз-Антэй» унесены ў сьпіс як вытворца сыстэм супрацьпаветранай абароны, «Дабралёт» — як адзіная кампанія, якая лётае ў Крым, а Расейскі нацыянальны камэрцыйны банк стаў дамінуючым гульцом на крымскім фінансавым рынку.

Палітычнае рашэньне аб пашырэньні санкцыйнага сьпісу і мер у дачыненьні да Крыму было прынята пастаяннымі прадстаўнікамі краін ЭЗ на пасяджэньні ў аўторак. У сераду Рада канчаткова зацьвердзіла іх пісьмовай працэдурай. Пад санкцыі патрапяць восем грамадзянаў і тры кампаніі Расеі і Ўкраіны. Іх банкаўскія актывы ў ЭЗ замарожваюцца, ім забараняецца ўезд у краіны Эўразьвязу ў сувязі з адказнасцю за далучэнне Крыму да Расеі і дэстабілізацыю ва Ўсходняй Украіне.

Агульная колькасьць асобаў, якія трапілі пад эўрапейскія санкцыі, узрасла да 95, а колькасьць кампаній з «чорнага спісу» — да 23.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG