Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская чыгунка пускае цягнікі ў абход Украіны


Беларуская чыгунка пераафармляе квіткі на цягнікі, якія ідуць ў Краснадарскі край Расеі, бо мяняецца маршрут — цяпер цягнікі будуць хадзіць у аб’езд Украіны.

«Пасажырам неабходна перааформіць квіткі на Мінэральныя воды, Адлер і Анапу, набытыя да 27 чэрвеня», — гаворыцца ў паведамленьні БЧ.

Зьмены тычацца цягнікоў № 46 «Менск — Мінэральныя воды», № 302 «Менск — Адлер» і № 390 «Менск — Анапа».

«З 10 ліпеня яны ідуць па новым маршруце праз тэрыторыю Расеі. У сувязі з гэтым зьменены час іх адпраўленьня са станцыі Менск-Пасажырскі, а з маршруту выключаныя беларускія станцыі Пухавічы, Асіповічы, Бабруйск, Чырвоны Бераг, Жлобін, Буда-Кашалёўскага, Гомель», — тлумачыць БЧ.

На мінулым тыдні БЧ і Расейская чыгунка ўзгаднілі новы маршрут руху цягнікоў, якія ідуць па гэтых маршрутах, бо цягнікі шлі па паўднёва-ўсходніх рэгіёнах Украіны, дзе адбываецца антытэрарыстычная апэрацыя, нагадвае РІА «Новости».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG