ПАДЗЕІ ДНЯ
Цырымонія ўручэньня прэміі імя Васіля Быкава «За свабоду думкі». Вёска Бычкі (Вушацкі раён, Віцебская вобласьць). Ад’езд у 9.30 аўтобусам ад цэнтральнага ўваходу ў менскі Батанічны сад.
Купальлье ў музэйным комплексе «Дудуткі» (вёска Пціч, Пухавіцкі раён). Пачатак а 12.00. Удзел возьмуць гурты «Recha», «Vuraj», «Нагуаль» і «Палац».
Купальле беларускай грамады ў Празе (Чэхія) адбудзецца па адрасе: Kostoprtský rybník, раён Praha-Bohnice. Бліжэйшы прыпынак аўтобусу 236 «U Drahaně», ад прыпынку 10 хвілін пехатой па вуліцы U Drahaně. Пачатак а 20.00.
У менскім Палацы Спорту (пр. Пераможцаў, 4) пройдзе міжнародная выстава-шоў грызуноў «Летнія сьлядочкі-2014». У выставе возьме ўдзел вялікая колькасьць грызуноў розных парод і разнавіднасьцяў, прывезеных з усіх куткоў Беларусі, Расеі, Украіны і іншых краін. Можна будзе ўбачыць як традыцыйных прадстаўнікоў грызуноў, так і экзатычных, а сярод гэтых апошніх: афрыканскую соню, кускусы, мастамісы, чарнахвостую лугавую сабачку, дамавіка-апосума. Час працы выставы з 10.00 да 19.00.
ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ
1912 – у газэце «Наша Ніва» ўпершыню надрукаваная паэма Янкі Купалы «Курган».
Паміж пустак, балот беларускай зямлі,
На ўзьбярэжжы ракі шумнацечнай
Дрэмле памятка дзён, што ў нябыт уцяклі, –
Ўдзірванелы курган векавечны.
Дуб гальлё распусьціў каранасты над ім.
Сухазельле у грудзі ўпілося;
Вецер стогне над ім уздыханьнем глухім, –
Аб мінуўшчыне ў жальбах галосе.
Янка Купала, пачатак паэмы «Курган»
1937 – загінуў Мікалай Галадзед, старшыня Саўнаркаму БССР. Яго арыштавалі ў Маскве 14 чэрвеня 1937 году і скіравалі ў Менск, дзе ў час допыту ён выкінуўся з вакна 5-га паверху.
У гэты дзень нарадзіліся:
1741 – Жан Жылібэр, францускі натураліст, хірург, стваральнік і кіраўнік Гарадзенскай мэдычнай акадэміі. У Горадні ён таксама заснаваў акушэрскую і вэтэрынарную школы, клінічны шпіталь і батанічны сад.
1864 – Аляксандар Сержпутоўскі, беларускі этнограф і фальклярыст.
1905 – Жан-Поль Сартр, французскі філёзаф-экзыстэнцыяліст, літаратар.
Мы выдумляем каштоўнасьці. A priori жыцьцё ня мае сэнсу. Гэта мы ствараем яму сэнс.
Жан-Поль Сартр
1908 – Павал Шыдлоўскі, дзяяч самадзейнага мастацтва, заснавальнік Прысынкаўскага хору – аднаго з найстарэйшых беларускіх хораў у Заходняй Беларусі.
1941 – Арнольд Макмiлiн, брытанскі філёляг-славіст, прафэсар, папулярызатар беларускай літаратуры.
1955 – Валянцін Голубеў, беларускі гісторык і палітык. У 1991-1995 гадах быў намесьнікам старшыні Беларускага Народнага Фронту, кіраўніком Менскай гарадзкой арганізацыі БНФ.
З КАЛЕНДАРА БАХАРЭВІЧА
Грыбы з Булёнскага лесу. 21 чэрвеня 1935 Якуб Колас бярэ ўдзел у Кангрэсе пісьменьнікаў у Парыжы.