Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Снайпэры зь беларускага КДБ найлепшыя ў сьвеце


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Каманда снайпэраў антытэрарыстычнага падразьдзяленьня Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Беларусі заняла першае месца на Кубку сьвету сярод вайскоўцаў і паліцэйскіх снайпэраў.

У спаборніцтвах, якія праводзіліся ў Будапэшце, бралі ўдзел каманды з 58 краінаў сьвету, у тым ліку Беларусі, Расеі, Украіны, Казахстана, Кітаю, Нямеччыны, Швэйцарыі, Вугоршчыны, Ізраілю, Косава, Баўгарыі, Бэльгіі, Вялікай Брытаніі, Македоніі, Чэхіі і Славакіі.

Паводле інфармацыі прэс-службы КДБ, каманда Беларусі ўдзельнічала ў такіх спаборніцтвах першы раз і адразу бліскуча выступіла. У камандным заліку паліцэйскіх снайпераў беларускія стралкі занялі першае месца, а ў індывідуальным заліку сталі другімі.

Таксама беларускія снайпэры занялі два другія месцы ў каманднай і індывідуальнай катэгорыях каманднага заліку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG