Ёган Браер іміграваў у ЗША ў 1952 годзе. Ён быў арыштаваны ў сваім доме ў Філядэльфіі. Яго абвінавачваюць у тым, што ён працаваў наглядчыкам СС у канцэнтрацыйных лягерах Асьвенцім і Бухенвальд і ўдзельнічаў у зьнішчэньні ў газавых камэрах габрэяў з Вугоршчыны, Чэхаславаччыны і Нямеччыны.
Нямеччына, якая выдала ордэр на арышт Браера, дамагаецца цяпер яго экстрадыцыі.
Затрыманы прызнаваў раней, што працаваў у Асьвенціме, аднак сьцьвярджаў, што яго прымусілі да гэтага.
Нямеччына, якая выдала ордэр на арышт Браера, дамагаецца цяпер яго экстрадыцыі.
Затрыманы прызнаваў раней, што працаваў у Асьвенціме, аднак сьцьвярджаў, што яго прымусілі да гэтага.