Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі многія заўзеюць супраць расейскай футбольнай зборнай — Анатоль Байдачны


Вядомы беларускі і расейскі футбольны спэцыяліст у гутарцы з «Прессболом» падзяліўся сваімі ўражаньнямі ад футбольнага чэмпіянату сьвету.

Былы галоўны трэнэр беларускай нацыянальнай зборнай Анатоль Байдачны нагадаў, што ён расеец ды зьвярнуў увагу на факт, які яго вельмі зьдзівіў.

«І для мяне вельмі дзіўна даведацца, што ў Беларусі многія заўзеюць супраць расейскай зборнай, — цытуе словы Байдачнага „Прессбол“. — Ніколі з падобнымі адносінамі не сутыкаўся. Як гэта ўвогуле магчыма?».

Зборная Расеі правяла на чэмпіянаце сьвету ў Бразыліі свой першы матч ды згуляла ўнічыю 1:1 з камандай Паўднёвай Карэі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG