Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускамоўны немец прынясе да расейскай амбасады ў Вільні пахавальны вянок


21 чэрвеня ў суботу адбудзецца Глябальны флэш-моб салідарнасьці з Украінай. Арганізатары прапануюць прыносіць пад амбасады Расеі ў розных краінах жалобныя вянкі.

У Вільні ў флэш-мобе будзе ўдзельнічаць беларускамоўны немец Тобіяс Вайман.

«Гэта індывідуальная акцыя, бо пакуль у Вільні я не магу знайсьці аднадумцаў. У мяне тут шмат беларускіх сяброў, але няма выхаду на ўкраінцаў, якія б маглі падтрымаць акцыю», — кажа Тобіяс.

Ён паведаміў, што мэта акцыі — «паказаць міжнародную салідарнасьць з Украінай».

Аналягічныя акцыі салідарнасьці заплянаваныя ў іншых гарадах сьвету.

«Гэта дужа важна, бо афіцыйная рэакцыя на вайну вельмі слабая. Няма ніякіх сур’ёзных санкцыяў з боку эўрапейцаў, і мне за гэта вельмі сорамна. Я ў шоку ад таго, што адбываецца ва Ўкраіне. Як эўрапеец я хачу паказаць, што я з Украінай», — кажа Вайман.

Тобіяс Вайман — 34-гадовы праграміст зь Нямеччыны. Навучаўся ў Беларускім дзяржаўным лінгвістычным унівэрсытэце. За час побыту ў Менску вывучыў беларускую мову. У час Эўрамайдану супрацоўнічаў з прэсавым цэнтрам пратэстоўцаў як перакладчык.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG