Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менчуку прысудзілі прымусовае псыхіятрычнае лячэньне за «падрыхтоўку да ўдзелу ў ваенных дзеяньнях»


Аскер Алахвердзіеў, архіўнае фота
Аскер Алахвердзіеў, архіўнае фота

Суд вынес прысуд Аскеру Алахвердзіеву.

У Менскім гарадзкім судзе 8 кастрычніка паводле ч. 1 арт. 361-3 Крымінальнага кодэксу («Удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаваньні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяньнях, вэрбаваньне або падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу») асудзілі 25-гадовага Аскера Алахвердзіева.

Менчука судзілі як «асобу, якая ўчыніла грамадзка небясьпечнае дзеяньне». Гэта значыць, што асабіста на судзе ён не прысутнічаў — ягоныя інтарэсы абараняў законны прадстаўнік, даведалася «Вясна».

Суд адбываўся ў закрытым рэжыме. Як стала вядома са «сьпісу экстрэмістаў», куды Аскера дадалі 1 лістапада, яму прызначылі прымусовае лячэньне ў псыхіятрычным стацыянары з узмоцненым назіраньнем. Рашэньне вынесла Сьвятлана Чарапанава.

Згодна з сацыяльнымі сеткамі Аскера, ён жыў у Менску, займаўся спортам, здымаўся ў відэа. Апошні раз ён заходзіў на сваю старонку ва «ВКонтакте» ў ліпені.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG