Народная дэпутатка Таісія Павалій, якая некалькі дзён таму выйшла з фракцыі «Партыі рэгіёнаў», засьпявае на сьвяткаваньні дзён Расеі ў Ялце. Пра гэта паведамляе ТСН.
У канцэрце, зь якога стартуе вакальны конкурс «Пяць зорак», возьмуць удзел расейскія сьпевакі, а з украінскіх маюць прыехаць Ані Лорак і Таісія Павалій.
Прадусар і муж сьпявачкі-дэпутаткі Ігар Ліхута пацьвердзіў удзел Павалій у днях Расеі.
Той факт, што Крым акупаваны расейскімі войскамі, а на усходзе Ўкраіны ідзе фактычна вайна пры падтрымцы расейскіх дывэрсантаў, прадстаўнікоў шоу-бізнэсу не турбуе.
«Мы не ваюем, у нас няма слова „вайна“... У нас ёсьць пэўныя праблемы, на пэўнай тэрыторыі. Мы артысты, нас запрашаюць на фэстываль. У нас у краіне, на жаль, нічога не адбываецца. Мы вырашылі прыняць запрашэньне», — сказаў Ліхута.
«Таісія — артыстка, яна павінна сьпяваць для людзей», — дадаў муж сьпявачкі.