Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Швэйцарыя знайшла і заблякавала мільёны на рахунках Януковіча


Швэйцарыя заблякавала 137 мільёнаў эўра, якія захоўваюцца на рахунках былога прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча і некаторых прадстаўнікоў ягонага атачэньня.

Пра гэта паведамляе «Нямецкая хваля» са спасылкай на кіраўніка дэпартамэнту міжнароднага права МЗС Швэйцарыі Валянціна Цэльвегера.

Паводле яго, гаворка ідзе аб сумах, заблякаваных на распараджэньне швэйцарскіх уладаў і пракуратуры: спачатку было заблякавана 55 мільёнаў эўра, пасьля пракуратура дадала да гэтай сумы яшчэ 82 мільёны эўра.

Прадстаўнік швэйцарскага МЗС нагадаў, што рашэньне аб замарожваньні актываў Януковіча і яго атачэньня прынялі 26 лютага. Валянцін Цэльвегер дадаў, што ўпершыню блякаваньне рахункаў адбылося так хутка. Па словах прадстаўніка МЗС, такая апэратыўнасьць мае значэньне для таго, каб захаваць інфармацыю для сьледзтва. Самі сродкі, як чакаецца, будуць вернутыя Ўкраіне.

Цэльвегер дадаў, што улічваючы тую сытуацыю, якая склалася ва Ўкраіне, а менавіта «хранічную карупцыю», швэйцарскія банкі цяпер вельмі асьцярожна прымаюць украінскія ўклады.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG