Як паведамляе прэс-служба Крамля, акрамя сёньняшняй сустрэчы з Аляндам, у Пуціна заплянаваныя размовы з прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі Дэвідам Кэмэранам і канцлерам Нямеччыны Ангелай Мэркель 6 чэрвеня.
У інтэрвію францускім СМІ Пуцін заявіў, што ён ня будзе пазьбягаць размовы зь любым зь лідэраў, якія будуць у Нармандыі, у тым ліку з новаабраным прэзыдэнтам Украіны Пятром Парашэнкам.
Тым часам брытанская газэта Daily Mail моцна раскрытыкавала запрашэньне Пуціна на цырымоніі ў Нармандыі.
Аглядальнік газэты Сайман Хэфэр адзначае, што Пуцін сваю паездку выкарыстае «як шанец пакрасавацца на міжнароднай арэне ў кантэксьце свайго рашучага імкненьня ўзьвялічыць Расею і самога сябе».
Паводле Хэфэра, Пуцін з такой жа асалодай займаў цэнтар сцэны на сочынскай алімпіядзе, «адначасова засяроджваючы свае войскі на мяжы з Украінай і ўкараняючы ў краіну сваіх злавесных пагромшчыкаў, каб спрыяць згуртаваньню прарасейскіх сілаў і дэстабілізацыі ўраду».
На думку Хэфэра, Захаду варта было ануляваць запрашэньне Пуціна пасьля анэксіі Крыму Расеяй. Аўтар адзначае:
«Няхай ў 1944 годзе Расея была нашым саюзьнікам, але яе войскі не прысутнічалі на гэтым тэатры баявых дзеяньняў, і запрашаць туды Пуціна ў момант, калі ён пераступае ўсе каштоўнасьці, за якія змагаліся і паміралі тыя героі – проста агідна».
Паездка Пуціна ў Францыю адбываецца пасьля таго, як лідэры G7 сустрэліся ў Брусэлі і ўзьднялі пытаньне аб магчымасьці ўвядзеньня новых санкцый у дачыненьні да Расеі за дзеяньні Крамля ва Ўкраіне.