Паводле Тозіка, чэмпіянат «аказаў вялікае ўзьдзеяньне на нашу моладзь з гледзішча яе патрыятычнага выхаваньня, у маладых людзей зьмянілася стаўленьне да дзяржаўнай сымболікі, таму трэба ўнесьці прапанову аб пашырэньні выкарыстаньня сымболікі і дзяржаўнага сьцяга».
Паводле віцэ-прэм’ера, штодня ў зонах гасьціннасьці падчас ЧС прадавалася больш за 300 кг дранікаў са сьмятанай, якія сталі хітом продажаў.
«Практычна кожны госьць чэмпіянату паспытаў гэтую нацыянальную страву. І ў далейшым трэба больш шырока ўкараняць у сыстэму грамадзкага харчаваньня беларускія стравы, ствараць сеткі рэстаранаў нацыянальнай кухні. 17 дзён чэмпіянату паказалі, што трэба ісьці гэтым шляхам», — цытуе Тозіка БЕЛТА.