Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сям’і былога палітвязьня Ўладзя Яроменка нарадзілася дачка


Уладзь і Валянціна Яроменак
Уладзь і Валянціна Яроменак

Уладзь і Валянціна Яроменкі сталі бацькамі 20 траўня. Пра гэта паведаміла ў фэйсбуку сяброўка Валянціны Наста Дашкевіч.

Апошнія тыдні чаканьня першай дачушкі для сям’і Яроменкаў былі азмрочаныя небясьпекай арышту Ўладзя. Хаваючыся ад прэвэнтыўнага затрыманьня, Уладзь ня мог быць побач зь цяжарнай жонкай.

Даведка Свабоды:

Уладзь Яроменак нарадзіўся ў Мёрах. У сьнежні 2010 году ўдзельнічаў у мітынгу пратэсту супраць вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў на Плошчы Незалежнасьці. Быў асуджаны да трох гадоў пазбаўленьня волі за ўдзел у масавых беспарадках. Адбываў пакараньне ў калёніі «Віцьба-3». Памілаваны ў жніўні 2011 году.

У жніўні 2013-га прызнаны вінаватым у парушэньні ўмоваў прэвэнтыўнага нагляду. Асуджаны на 3 месяцы арышту. Адбываў пакараньне ў арыштным доме ў Баранавічах. Вызвалены 11 сакавіка 2013 году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG