Так, інфляцыя ў Беларусі за першыя чатыры месяцы сёлета параўнальна з тым жа пэрыядам летась узрасла аж на 16,0%. У Казахстане адпаведны паказьнік складае 5,7%, у Расеі — 6,6%.
Камэнтуючы для Свабоды гэтую сытуацыю, дырэктар па дасьледаваньнях Лібэральнага клюбу Яўген Прэйгерман адзначае:
«Ніхто не спрачаецца, што эканомікі гэтых трох краін, якія зараз ствараюць Эўразійскі эканамічны саюз, вельмі розныя. Яны розныя і па структуры, і па макраэканамічных парамэтрах, якія ўрады гэтых краін дапускаюць у практыцы гаспадараньня.
Такі высокі ровень інфляцыі ў Беларусі за першыя чатыры месяцы фактычна робіць нашу эканоміку неканкурэнтаздольнай. І ня толькі на ўсясьветным рынку, а нават у рамках гэтага інтэграцыйнага эўразійскага працэсу. Хоць і Казахстан, і Расея маюць цяпер не найлепшую макраэканамічную палітыку.
А лічбы інфляцыі толькі пацьвярджаюць, што беларускія ўлады не гатовыя працаваць у нармальнай інтэграцыйнай прасторы, якая прадугледжвае канкурэнцыю гаспадарчых суб’ектаў без пастаяннага ўмяшаньня з боку дзяржавы. А такое ўмяшаньне, як сьведчыць беларускі досьвед, толькі ўносіць розныя дыспрапорцыі ў эканамічныя працэсы».