Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка вырваў у Масквы 1,5 мільярда даляраў


Аляксандар Лукашэнка і Дзьмітрый Мядзьведзеў, 7 траўня
Аляксандар Лукашэнка і Дзьмітрый Мядзьведзеў, 7 траўня

У 2015 годзе палова мыта ад экспарту нафтапрадуктаў, вырабленых з расейскай нафты, будуць заставацца ў бюджэце Беларусі, — заявіў 9 траўня журналістам Аляксандар Лукашэнка. — А з 2016 году яно будзе цалкам заставацца ў Беларусі.

Лукашэнка заявіў, што, дзякуючы гэтым дамовам, у наступным годзе ў бюджэце краіны застанецца прыкладна паўтара мільярда даляраў. І прыкладна столькі ж пойдзе ў бюджэт Расеі.

Кіраўнік Беларусі таксама сказаў, што падчас апошняга візыту ў Маскву на шмат гадоў наперад вырашана пытаньне пра забесьпячэньне краіны расейскімі энэргарэсурсамі, з пэрспэктывай павелічэньня.

Эканаміст Леў Марголін кажа, што ён быў упэўнены — Крэмль знойдзе сродак, каб Лукашэнка падпісаў дамову аб стварэньні Эўразійскага саюзу. Такім сродкам і сталі нафтавыя прэфэрэнцыі:

«Я разумею Расею. Яшчэ невядома, як ім адгукнецца гэтая вайна ва Ўкраіне. І тыя санкцыі, якія паступова становяцца больш дзейнымі.

Яшчэ год таму ішла гаворка пра тое, што, пачынаючы з 2015 году, пасьля падпісаньня дамовы аб Эўразійскім саюзе нафтавае мыта будзе наагул адмененае. Але цяпер мы бачым, што Расея не адважылася адмяніць яго адразу. І калі сытуацыя для расейскай эканомікі будзе пагаршацца, то ня выключана, што гэтыя 50% застануцца і на 2016 год. А можа нават, беларуская доля мыта і скароціцца. Нездарма ж Расея заявіла, што ўсе абмежаваньні і выключэньні будуць зьнятыя толькі з 2025 году. І нават паўтара мільярда цяпер робяцца балючымі для Расеі».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG