Сёньня ў Маскве адбылася сустрэча кіраўнікоў краінаў, якія ўваходзяць у Арганізацыю дамовы аб калектыўнай бясьпецы (АДКБ): Армэніі — Саргсяна, Беларусі — Лукашэнкі, Кіргізстану — Атамбаева, Расеі — Пуціна і Таджыкістану — Рахмона.
Акрамя названых краінаў, у АДКБ уваходзіць таксама і Казахстан. Пра прычыны, паводле якіх кіраўнік гэтай краіны Нурсултан Назарбаеў не паехаў у Маскву, афіцыйна не паведамляецца. Сёньня ў Казахстане ён сустрэўся з намесьнікам дзяржаўнага сакратара ЗША Уільямам Бэрнсам. Паведамляецца, што падчас сустрэчы былі разгледжаныя асноўныя напрамкі двухбаковых адносінаў, абмеркаваныя ключавыя пытаньні ўступу Казахстану ў Сусьветную гандлёвую арганізацыю.
Прычыны, паводле якіх лідэра Казахстану не было сёньня ў Маскве, мы папрасілі пракамэнтаваць казахстанскіх палітолагаў, генэральнага дырэктара Цэнтральнаазіяцкага фонду разьвіцьця дэмакратыі Талганай Умбэталіеву і дырэктара Групы ацэнкі рызыкаў Дасыма Сатпаева.
РС: Чаму Н. Назарбаеў не паехаў на саміт АДКБ у Маскву, на якім прысутнічалі прэзыдэнты ўсіх іншых краінаў, якія ўваходзяць у арганізацыю?
Умбэталіева: У мінулым годзе наш прэзыдэнт таксама не быў на саміце АДКБ, але прадстаўляў Казахстан на саміце прэм’ер-міністар, але ў гэтым годзе не было і прэм’ер-міністра. На сайце прэзыдэнта таксама няма ніякай інфармацыі, як наконт прычынаў няўдзелу, гэтак і ўвогуле пра гэты саміт. Хутчэй за ўсё, гэта зьвязана з парадкам дня саміту — «зьверкай гадзіньнікаў» па сытуацыі ва Украіне. Верагодна, Н. Назарбаеў не гатовы падтрымліваць пазыцыю Масквы, накіраваную на фэдэралізацыю Украіны. Тым больш, што «такая будучыня можа стаць і нашай будучыняй», мяркуючы па заявах шэрагу расейскіх чыноўнікаў наконт паўночных вобласьцяў Казахстану. Нашай краіне ёсьць над чым задумацца: калі Расея так паступае з такім «братэрскім» народам, як Украіна, то ці варта чакаць «мяккага сцэнару» ў дачыненьні да Казахстану?
РС: Тое, што менавіта ў дзень саміту Назарбаеў сустрэўся ў Казахстане з намесьнікам дзяржсакратара ЗША, выглядае, па меншай меры ў вачах Масквы, як своеасаблівы выклік, дэмарш. У чым сэнс гэтага дэмаршу?
Умбэталіева: Думаю, што сэнс «дэмаршу» ў тым, што Казахстан не гатовы заўсёды гуляць па правілах Масквы і асабліва ў палітычных пытаньнях. Бо прэзыдэнт ня раз заяўляў, што ва ўзаемаадносінах з Расеяй дамінуе эканамічная супраца, тады як у палітычнай плашчыні Казахстан праводзіць шматвэктарную палітыку. Афіцыйна Астана гэта дэманструе: эканамічна гатовая супрацоўнічаць, але ў пытаньнях палітыкі рашэньні будуць прымацца самастойна. Калі ж гаварыць пра «закулісны» бок такіх паводзінаў, то, верагодна, прэзыдэнт прапрацоўвае розныя варыянты разьвіцьця сытуацыі ў дачыненьні да Казахстану і высьвятляе стаўленьне іншых буйных гульцоў. Расея ўсё больш робіцца «ненадзейным партнэрам» у вачах ня толькі грамадзкасьці, але і палітычнай эліты. Да таго ж у Казахстана растуць прэтэнзіі да Расеі, і ня толькі ў рамках мытнага саюзу, але і ў палітычных пытаньнях. Возьмем хаця б выпадак адмовы Расеі выплачваць кампэнсацыю шкоды, нанесенай Казахстану падзеньнем ракеты. Расея патлумачыла гэта тым, што шкода краіне не была нанесеная.
Сатпаеў: Шматвэктарную палітыку ў Казахстане яшчэ не адмянілі і таму сустрэча з амэрыканцамі толькі ўкладаецца ў гэтую палітыку. Дарэчы, у траўні прэзыдэнт яшчэ зьбіраецца наведаць Кітай, які Маскву павінен турбаваць больш, чым ЗША. Кітай даволі актыўна ўзмацняе сваю эканамічную прысутнасьць у Цэнтральнай Азіі.

Нашай краіне ёсьць над чым задумацца: калі Расея так паступае з такім «братэрскім» народам, як Украіна, то ці варта чакаць «мяккага сцэнару» ў дачыненьні да Казахстану?
Умбэталіева: У мінулым годзе наш прэзыдэнт таксама не быў на саміце АДКБ, але прадстаўляў Казахстан на саміце прэм’ер-міністар, але ў гэтым годзе не было і прэм’ер-міністра. На сайце прэзыдэнта таксама няма ніякай інфармацыі, як наконт прычынаў няўдзелу, гэтак і ўвогуле пра гэты саміт. Хутчэй за ўсё, гэта зьвязана з парадкам дня саміту — «зьверкай гадзіньнікаў» па сытуацыі ва Украіне. Верагодна, Н. Назарбаеў не гатовы падтрымліваць пазыцыю Масквы, накіраваную на фэдэралізацыю Украіны. Тым больш, што «такая будучыня можа стаць і нашай будучыняй», мяркуючы па заявах шэрагу расейскіх чыноўнікаў наконт паўночных вобласьцяў Казахстану. Нашай краіне ёсьць над чым задумацца: калі Расея так паступае з такім «братэрскім» народам, як Украіна, то ці варта чакаць «мяккага сцэнару» ў дачыненьні да Казахстану?
Сатпаеў: У Маскве Назарбаеў ужо нядаўна быў, калі выступаў у МДУ. Можа Назарбаеў лічыць, што Пуцін і Лукашэнка прыедуць 29 мая ў Астану, дзе павінны падпісаць дамову аб стварэньні Эўразійскага эканамічнага саюзу. Калі не будзе новых праблемаў.
РС: Тое, што менавіта ў дзень саміту Назарбаеў сустрэўся ў Казахстане з намесьнікам дзяржсакратара ЗША, выглядае, па меншай меры ў вачах Масквы, як своеасаблівы выклік, дэмарш. У чым сэнс гэтага дэмаршу?
Умбэталіева: Думаю, што сэнс «дэмаршу» ў тым, што Казахстан не гатовы заўсёды гуляць па правілах Масквы і асабліва ў палітычных пытаньнях. Бо прэзыдэнт ня раз заяўляў, што ва ўзаемаадносінах з Расеяй дамінуе эканамічная супраца, тады як у палітычнай плашчыні Казахстан праводзіць шматвэктарную палітыку. Афіцыйна Астана гэта дэманструе: эканамічна гатовая супрацоўнічаць, але ў пытаньнях палітыкі рашэньні будуць прымацца самастойна. Калі ж гаварыць пра «закулісны» бок такіх паводзінаў, то, верагодна, прэзыдэнт прапрацоўвае розныя варыянты разьвіцьця сытуацыі ў дачыненьні да Казахстану і высьвятляе стаўленьне іншых буйных гульцоў. Расея ўсё больш робіцца «ненадзейным партнэрам» у вачах ня толькі грамадзкасьці, але і палітычнай эліты. Да таго ж у Казахстана растуць прэтэнзіі да Расеі, і ня толькі ў рамках мытнага саюзу, але і ў палітычных пытаньнях. Возьмем хаця б выпадак адмовы Расеі выплачваць кампэнсацыю шкоды, нанесенай Казахстану падзеньнем ракеты. Расея патлумачыла гэта тым, што шкода краіне не была нанесеная.
Думаю, што сэнс «дэмаршу» ў тым, што Казахстан не гатовы заўсёды гуляць па правілах Масквы і асабліва ў палітычных пытаньнях.