Як паведамляе маскоўская газэта «Ведомости» згодна з указам супрацоўнікі расейскіх СМІ ўзнагароджаныя «за высокі прафэсіяналізм і аб’ектыўнасьць у асьвятленьні падзей у Рэспубліцы Крым».
Усяго ўзнагароджаныя больш за 300 чалавек, у тым ліку каля 90 карэспандэнтаў. Маштаб узнагароджаньняў беспрэцэдэнтны, пасьля падзей 2008 года ў Паўднёвай Асэтыі тагачасны прэзыдэнт Мядзьведзеў ўзнагародзіў толькі 11 журналістаў.
Паводле інфармацыі газэты, каля сотні узнагароджаных прадстаўляюць ВГТРК, больш за 60 — «Першы канал», па некалькі дзясяткаў — тэлеканалы НТВ, Russia Тoday і холдынг Life News.
Вышэй за іншых ацэнены заслугі гендырэктара НТВ Уладзімера Кулісьцікава, які атрымаў ордэн «За заслугі перад Айчынай» II ступені«. Адзначанае таксама кіраўніцтва ВГТРК, агенцтва «Россия сегодня», «Комсомольской правды», холдынгу Life News, агенцтва ІТАР- ТАСС.
Ордэн «Дружбы» сярод іншых атрымалі вядучыя тэлеканала «Расея» Андрэй Кандрашоў і Эрнэст Мацкявічус.