Як інфармуе «Ўкраінская праўда» са спасылкай на Харкаўскі гарсавет, замах на мэра гораду быў зроблены ў панядзелак каля 12 гадзін дня.
«Харкаўскі гарадзкі галава атрымаў агнястрэльную рану ў сьпіну. Цяпер ён знаходзіцца ў шпіталі хуткай дапамогі на апэрацыйным стале. Лекары змагаюцца за яго жыцьцё».
Пра тое, хто зьдзейсьніў замах, пакуль інфармацыі няма.
Генэральны дырэктар Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі Ўкраіны Зураб Аласанія на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Facebook паінфармаваў, што ў Кернэса стралялі падчас купаньня ў крыніцы ў Харкаве. «Ён і цяпер не зьмяніў звычкі купацца ў крыніцы. Там чакалі», — напісаў Аласанія.
Член Партыі рэгіёнаў Генадзь Кернэс стаў мэрам Харкава ў сакавіку 2010г., зьмяніўшы на гэтай пасадзе свайго сябра Міхаіла Добкіна.
Пасьля зьвяржэньня Віктара Януковіча, Кернэс стаў адным зь лідэраў «Украінскага фронту», заяўляў аб неабходнасьці навядзеньня парадку ў краіне. Адразу пасьля зьезду Кернэс пакінуў Украіну, але празь некалькі дзён вярнуўся ў Харкаў, заявіўшы аб прыхільнасьці адзінству краіны.
Пра асобу Кернэса Радыё Свабода пагаварыла з харкаўскім журналістам Філіпам Дзіканем.
— Наколькі постаць Кернэса выклікала рознагалосьсі?
— Ён знаходзіўся ў цэнтры палітычнай абстаноўкі, таму што ў любым выпадку сытуацыя ў горадзе залежала ад яго. Кажуць, што падтрымка яго жыхарамі да гэтага часу высокая, нягледзячы на тое, што частка харкаўчан, па-прарасейску настроеных грамадзян, лічаць яго здраднікам, што ён ім здрадзіў. Ён страціў некаторую падтрымку, але паводле неафіцыйных сацыялягічных дасьледаваньняў, усё роўна падтрымка — дзесьці 70%. Пры гэтым у Харкаве актыўна кажуць, і не без падстаў, хоць і без прамых нейкіх доказаў, што мэр гуляў «на два бакі». Аднак афіцыйна і публічна ён на наступны дзень пасьля таго, як прэзыдэнт Януковіч пакінуў дзяржаву, выступаў за адзіную Ўкраіну і падкрэсьліваў, што ў Харкаве ня пройдуць рэфэрэндумы (аб фэдэралізацыі, — РС). Хоць нядаўна, на апошняй сэсіі гарсавету, пры яго непасрэдным удзеле дэпутаты прынялі зварот да Вярхоўнай Рады з просьбай прызначыць закон аб мясцовых рэфэрэндумах. Але тое, што Кернэс у цэнтры палітычнага жыцьця — гэта безумоўна.
— Гэта значыць, у апошні час яго пазыцыя была за адзіную Ўкраіну?
— Так.
— Але пры гэтым у прыхільнікаў адзінай Украіны таксама да яго няма асаблівага даверу, таму што раней ён падтрымліваў партыю Януковіча.
— Менавіта так.
— І атрымліваецца, у яго ёсьць нядобразычліўцы ў абодвух лягерах?
— Так, таму здагадкі могуць быць якія заўгодна, але канкрэтыкі пакуль яшчэ ніякай няма, — падкрэсьліў харкаўскі журналіст Філіп Дзікань.