Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Днепрапятроўску затрымалі двух грамадзянаў Беларусі


Самаабарона Днепрапятроўску затрымала двух грамадзянаў Беларусі, якія мелі пасьведчаньні журналістаў, па падазрэньні ў шпіянажы.

Пра гэта паведаміў намесьнік кіраўніка — кіраўнік апарату Днепрапятроўскай абласной адміністрацыі Генадзь Корбан.

Беларусаў затрымалі на мяжы двух абласьцей недалёка ад гораду Краснаармейску.

Корбан паведаміў, што ў затрыманых выявілі журналісцкія пасьведчаньні, тэхніку для фота- і відэаздымкі, а таксама пераносныя носьбіты дадзеных (флэшкі), «на якіх былі сфатаграфаваныя ўваходы і выхады, платы розных адміністрацыйных будынкаў», у тым ліку — «будынкаў міліцыі і мясцовых саветаў у некаторых населеных пунктах Днепрапятроўскай і Данецкай абласьцей».

Затрыманых даставілі ва ўправу СБУ Днепрапятроўску, вядзецца расьсьледаваньне, паведамляе УНІАН.

Між тым сайт расейскага тэлеканалу НТВ разьмясьціў інфармацыю, што на тэрыторыі Ўкраіны зьнік супрацоўнік «Першай прадусарскай кампаніі» Сьцяпан Чырыч, які робіць для НТВ праграму «Цэнтральнае тэлебачаньне з Вадзімам Такмянёвым». Таксама тэлеканал піша, што журналіст быў накіраваны па заданьні рэдакцыі «ў Першатравенск Днепрапятроўскай вобласьці, дзе мусіў зьняць сюжэт, ніяк не зьвязаны з палітычнай сытуацый ва Ўкраіне». Паводле НТВ, Чырыч мае беларускае грамадзянства, а гэта дае ім падставу меркаваць, што сярод затрыманых ёсьць іхні супрацоўнік.

У Міністэрстве замежных спраў Беларусі паведамілі, што правяраюць інфармацыю пра зьнікненьне ва Ўкраіне супрацоўніка тэлеканала НТВ Сьцяпана Чырыча, які ёсьць беларускім грамадзянінам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG