Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Марыюпалі сэпаратыстаў выгналі з мэрыі


Сёньня паміж 3-й і 4-й гадзінамі раніцы група невядомых ўварвалася ў будынак захопленай прарасейскімі сэпаратыстамі мэрыі.

Каля 20 чалавек пачалі зьбіваць захопнікаў гарсавета. Тыя ў сваю чаргу выклікалі міліцыю. Прыехалі праваахоўнікі, якія забралі частку людзей у райадзьдзел. Вядома аб 5 пацярпелых з боку захопнікаў мэрыі. Іх з рознымі траўмамі павезьлі ў гарадзкія шпіталі,— паведамляе мясцовы сайт горада Марыюпаля.

Тым часам самі сэпаратысты з так званай Данецкай народнай рэспублікі пішуць у сацсетках, што сёньня раніцай ўнутраныя войскі Ўкраіны вызвалілі будынак мэрыі ад захопнікаў, якія ўтрымлівалі гарсавет з 13 красавіка.

"Гарсавет забралі. Прымалі жорстка, ёсьць параненыя, — напісалі яны. — У будынку забарыкадаваліся невядомыя людзі. Па пэрымэтры выстаўленае ачапленьне. Ва ўправе міліцыі бачылі людзей у міліцэйскай форме нават з кулямётам".

Па дадзеных апублікаваных у сацсетках, сэпаратысты страцілі будынак гарсавета па схеме Адэсы і Днепрапятроўска: нібыта ў іх шэрагі былі ўведзеныя людзі, якія абвясьцілі сябе лідэрамі, а затым здалі пазыцыі.

Цяпер пэрымэтар гарсавета ачэплены. Прадстаўнікі ўнутраных воск ўзброеныя.

Журналістаў на тэрыторыю не пускаюць.

Разам з тым лідэры сэпаратыстаў знаходзяцца ля будынку гарадзкога савета і заяўляюць, што спробу штурму яны адбілі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG