Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША і ЭЗ рыхтуюць новыя санкцыі супраць Расеі пасьля Жэнэвы


ЗША і Эўразьвяз гатовыя ўвесьці новыя санкцыі супраць Расеі калі не будзе прагрэсу ва ўкраінскім крызысе пасьля перамоваў у Жэнэве.

Пра гэта паведамляе DW.

За лічаныя гадзіны да пачатку чатырохбаковых перамоваў прадстаўнік РФ пры Эўразьвязе Ўладзімер Чыжоў у інтэрвію CNN пацьвердзіў удзел Расеі ў іх.

«Мы вельмі зацікаўлены ў дээскаляцыі», — заявіў ён.

Паводле Чыжова, удзел Расеі будзе спрыяць знаходжаньню «палітычнага рашэньня ўкраінскага крызысу».

Іншыя бакі перамоваў у Жэнэве, кіраўнік дыпляматыі ЭЗ Кэтрын Эштан, в.а. кіраўніка МЗС Украіны Андрэй Дзешчыца і кіраўнік Дзярждэпу ЗША Джон Кэры, гэты аптымізм, падобна, не падзяляюць.

Эўрапарлямэнт мае намер 17 красавіка прагаласаваць па рэзалюцыі, якая патрабуе ад урадаў краін — сяброў ЭЗ увесьці эмбарга на пастаўкі ў Расею зброі і высокатэхналягічнай прадукцыі.

У ЗША таксама не чакаюць, што на перамовах будзе дасягнуты прарыў.

Як заявіў афіцыйны прадстаўнік Белага дома Джэй Карні, калі ў выніку сустрэчы не атрымаецца прасунуцца на шляху палітычнага выхаду з крызысу, ЗША гатовыя ўвесьці супраць Расеі новыя санкцыі.

Прадстаўнік Дзярждэпу Мары Харф распавяла, што новыя санкцыі падрыхтаваны, перадае Інтэрфакс.

Харф заявіла, што Расея павінна прыняць шэраг неадкладных крокаў па дээскаляцыі напружанасьці ва Ўкраіне: неадкладна адвесьці свае войскі ад мяжы з Украінай і з Крыму, спыніць дзеяньні, накіраваныя на дэстабілізацыю сытуацыі, падрыў сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны, а таксама заклікаць сэпаратысцкія групы спыніць правакацыйную дзейнасьць.
Разам з тым яна паведаміла, што ў Вашынгтона няма прэтэнзій да дзеяньняў ўкраінскай улады.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG