Адказваючы на пытаньне, ці магчымыя рэальныя і жорсткія санкцыі з боку Эўропы, каб спыніць расейскую агрэсію, Лешак Бальцаровіч адказаў так:
«Думаю, што магчыма. Галоўнае, чаму пакуль гэта не атрымліваецца, — таму што ў эўрапейскіх краінаў няма дастатковай каардынацыі. Эканоміка Расеі не зьяўляецца моцнай па трох прычынах: яна залежыць ад газа і нафты, ад замежных рынкаў і ў ёй цяпер адбываецца стагнацыя. Эўразьвяз разам з ЗША мог бы скарыстацца гэтай сытуацыяй. Але для гэтага трэба прыняць жорсткія захады, так, як гэта было зроблена з Іранам. Чаму Іран пайшоў на перамовы? Таму што яму стварылі вельмі жорсткія ўмовы. Гэтаксама трэба было зрабіць і з Расеяй за яе агрэсіўную палітыку адносна Ўкраіны»
Лешак Бальцаровіч назваў агрэсію Расеі супраць Украіны самай сур’ёзнай сытуацыяй пасьля распаду Савецкага Саюза.