Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Славянск адправілі рэзэрвовы батальён Нацыянальнай Гвардыі


Прарасейскія актывісты паляць шыны ў Славянску
Прарасейскія актывісты паляць шыны ў Славянску
Пра гэта заявіў намесьнік міністра ўнутраных справаў Украіны Мікалай Вялічкавіч, паведамляе Дэпартамэнт па сувязях з грамадзкасьцю МУС Украіны.

У складзе батальёну — 350 байцоў зь ліку рэзэрвістаў, якія прайшлі падрыхтоўку ў навучальным цэнтры і былых актывістаў Самаабароны Майдану, паведамле УНІАН

«Сёньня ў 9.00 раніцы па батальёне была абвешчаная мабілізацыя, у цяперашні час байцы прыбываюць на пункты збору, праходзяць інструктаж і атрымліваюць абмундзіраваньне і зброю, — адзначыў Вялічкавіч. — Асноўная задача батальёну — спыняць тэрарыстычныя праявы, лякалізаваць ачагі сэпаратызму і кантраляваць сытуацыю ў рэгіёне», — падкрэсьліў намесьнік міністра.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG