ПАДЗЕІ ДНЯ
У Страсбуры адкрыецца пленарная сэсія Эўрапарлямэнту.
У Люксэмбургу зьбярэцца рада Эўразьвязу ў міжнародных пытаньнях.
У Менску ў Палацы вэтэранаў прэзэнтацыя «Полацкага сшытку» – артэфакту беларускай музычнай культуры. Пры падтрымцы Радыё Свабода. Пачатак а 19-й.
Пачынаецца Менскі тыдзень моды. Сёлета ўдзел у ім, акрамя беларускіх, бяруць таксама дызайнэры з Чэхіі, Фінляндыі, Эстоніі і Расеі.
Жаночыя каманды «Мінск» і «Бабруйчанка» сустрэнуцца ў суперкубку Беларусі па футболе.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:
1432 – пачаў валадарыць Жыгімонт Кейстутавіч, вялікі князь літоўскі.
1912 – карабель «Тытанік» сутыкнуўся з айсбэргам і затануў.
1956 – ангельскія вынаходнікі прадэманстравалі, як дзейнічае відэамагнітафон.
1978 – Вярхоўны Савет БССР прыняў «брэжнеўскую» канстытуцыю Беларусі, апошнюю ў савецкай імпэрыі (дзейнічала да 1994 году).
1988 – у Варшаве заснавалі Беларускае аб’яднаньне студэнтаў.
2011 – Рада бясьпекі ААН асудзіла тэракт у менскім мэтро, які здарыўся 11 красавіка. У Менску былі пахаваныя першыя 8 ахвяраў тэракту.
2012 – зь Віцебскай калёніі быў вызвалены былы кандыдат на прэзыдэнта палітвязень Андрэй Саньнікаў.
У гэты дзень нарадзіліся:
1835 – Валяр’ян Вільчэўскі, лекар, удзельнік паўстаньня 1863-1864 гадоў.
1880 – Язэп Дыла, грамадзкі дзяяч, пісьменьнік.
1885 – Сымон Рак-Міхайлоўскі, грамадзка-палітычны дзяяч, чалец Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, публіцыст, заснавальнік і дырэктар настаўніцкай сэмінарыі ў Барунах (1920-1922).
1920 – Аляксей Карпюк, пісьменьнік, грамадзкі дзеяч.
У гэты дзень памёрлі:
1101 – Усяслаў Брачыслававіч (Чарадзей), полацкі князь.
1347 – Антоні, адзін з трох віленскіх пакутнікаў, павешаны.
1707 – Тодар Абуховіч, дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага княства Літоўскага, мэмуарыст.
2003 – Зора Кіпель, бібліёграф, літаратуразнаўца, публіцыстка, грамадзка-культурная дзяячка эміграцыі ў ЗША.
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
«Я пакуль яшчэ ня ведаю, на якім я сьвеце, але лічу, што тая салідарнасьць, якая была, ня толькі вызваліла, але і выратавала мяне».
Андрэй Саньнікаў адразу пасьля вызваленьня.