Гэтая грамадзкая ініцыятыва зоймецца пашырэньнем ведаў пра гарадзкое самакіраваньне. Саму ж імпрэзу актывісты зладзілі ў грамадзкім цэнтры, які месьціцца ў прыватным доме на Саборнай вуліцы.
Паводле кандыдата эканамічных навук Пятра Мігурскага, гісторыя Шклова сьведчыць, што найбольшага эканамічнага, сацыяльнага і культурнага росквіту ён дасягнуў, будучы магдэбурскім горадам. Калі яго пазбавілі гарадзкога самакіраваньня і прывілеяў, нададзеных яму, кажа эканаміст, адбыўся заняпад гарадзкой гаспадаркі.
«На падставе гістарычных зьвестак мы зрабілі выснову, што жыхары Шклова жылі найбольш заможна ў часы магдэбурскага самакіраваньня», — апавядае Пётар Мігурскі.
«Досьвед разьвіцьця гораду ў тыя часы, — працягвае эканаміст, — павінен быць пакладзены ў падмурак будучага Шклова. Мы будзем прапагандаваць ня толькі гісторыю Магдэбурскага права і наданьня яго Шклову, але і садзейнічаць, каб сыстэма самакіраваньня стала больш аўтарытэтнай і вызначальнай для гораду і раёну, чым цяперашняя адміністрацыйная вэртыкальная форма кіраваньня».
Пётар Мігурскі адзначыў, што гадавіну наданьня Шклову Магдэбурскага права ўлада не заўважыла. Афіцыйных мерапрыемстваў з гэтай нагоды ў райцэнтры не праводзіцца. Арганізуючы сваю імпрэзу, апазыцыянэры да ўлады не зьвярталіся, каб разам адзначыць гэтую дату.
Бурмістрам Шклоўскага магістрату абралі намесьніка старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва.
Паводле шклоўскага краязнаўцы і арганізатара імпрэзы Аляксандра Грудзіны, традыцыі адзначаць падзеі, зьвязаныя з часамі магдэбурскага Шклова, у райцэнтры не было. Сёньняшняя імпрэза, кажа краязнаўца, — запачаткаваньне такой традыцыі.
«Стаўленьне нашых мясцовых уладаў да гісторыі Шклова часоў Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай дужа складанае, — зазначае Аляксандар Грудзіна. — Асноўную ўвагу яны аддаюць падзеям расейскай гісторыі Шклова. І ўсё, што выходзіць за яе межы, успрымаецца як ня наша гісторыя», — канстатуе краязнаўца.
Аляксандар Грудзіна кажа: з гістарычных крыніц вядома, што гэтак званае малое Магдэбурскае права Шклову надаў кароль Рэчы Паспалітай і вялікі князь Літоўскі Стэфан Баторы ў 1577 годзе. 10 красавіка 1762 году кароль і князь Аўгуст Сас пацьвердзіў гэтае права і надаў гораду пячатку і герб: «У блакітным полі рука, якая трымае срэбны бязьмен». Гэты ж герб застаецца і гербам цяперашняга Шклова.