Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 100-годзьдзе беларускага кіно, дзень народзінаў Міколы Равенскага


Падзеі 17 сьнежня ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі.

Дата дня

17 сьнежня 1924 году утворанае прафэсійнае аб’яднаньне беларускіх кінэматаграфістаў і фатографаў «Белдзяржкіно». У гонар гэтай падзеі 17 сьнежня адзначаецца Дзень беларускага кіно.

Таксама ў гэты дзень

1903 — браты Райт зьдзейсьнілі першы ў гісторыі палёт на маторным самалёце.

1926 — у СССР адбыўся першы перапіс насельніцтва. Насельніцтва БССР у той час складала 4 985 000 чалавек.

1930 — створаны Нацыянальны акадэмічны народны аркестар імя Жыновіча.

1950 — адкрыўся Барысаўскі караязнаўчы музэй.

1988 — у Беластоку адбыўся І зьезд Беларускага аб’яднаньня студэнтаў (БАС). БАС узьнік у 1981 годзе, але тады польскія камуністычныя ўлады адмовілі яму ў рэгістрацыі. Тагачасным лідэрам БАСу быў Ян Максімюк, студэнт Варшаўскага ўнівэрсытэту. Паўторны заснавальніцкі сход БАСу адбыўся 14 красавіка 1988 году ў Варшаве. Старшынём адноўленага БАСу стаў Яўген Вапа.

1998 — ЗША і Вялікая Брытанія пачалі ваенную апэрацыю супраць Іраку.

У гэты дзень нарадзіліся

1799Мікалай Маліноўскі, удзельнік таварыства філярэтаў, гісторык, выдавец гістарычных крыніц.

1883 Яўген Барычэўскі, беларускі літаратуразнаўца і перакладчык.

1886Мікола Равенскi, беларускі кампазытар, дзеяч паваеннай эміграцыі, які паклаў на музыку верш-малітву Натальлі Арсеньневай «Магутны Божа».

Падарожжа на радзіму Міколы Равенскага
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:12:29 0:00

1889Данiла Васiлеўскi, беларускі краязнаўца, гісторык, літаратуразнаўца, пэдагог.

1891 Андрэй Цікота, беларускі уніяцкі сьвятар, генэрал Ордэну марыянаў, ахвяра сталінізму.

1905Ёсіф Хейфец, савецкі кінарэжысэр беларускага паходжаньня.

1936 Францішак, папа Рымскі з сакавіка 2013 году. Францішак стаў першым папам, ад імя якога ў кастрычніку 2013 году ў Беларусь быў перададзены дакумэнт на беларускай мове. Гэта была падзяка Ядвізе Пастарнак зь Вялейскага раёну за служэньне Касьцёлу.

Папа Францішак
Папа Францішак

1941Вячаслаў Дубінка, мастак, пісьменьнік, журналіст.

Вячаслаў Дубінка
Вячаслаў Дубінка

У памяці

1630 Мялеці Сматрыцкі, беларускі і ўкраінскі пісьменьнік і рэлігійны дзяяч, біскуп, які выступаў супраць Берасьцейскай уніі 1596 году. У 1610 годзе выдаў кнігу «Трэнас» супраць каталіцкай экспансіі. Ягоным найбольш вядомым творам лічыцца «Граматыкі славенскае правільнае сынтагма», у якой упершыню на высокім навуковым узроўні тлумачыліся артаграфія, этымалёгія і сынтакс стараславянскай мовы. У 1627 годзе Сматрыцкі перагледзеў свае погляды і перайшоў ва ўніяцтва.

Мялеці Сматрыцкі
Мялеці Сматрыцкі

2006Іван Навуменка, беларускі пісьменьнік.

Алесь Адамовіч, Іван Мележ, Іван Навуменка і Янка Брыль. Канец 1960-х гг. (з архіву сям’і І. Мележа)
Алесь Адамовіч, Іван Мележ, Іван Навуменка і Янка Брыль. Канец 1960-х гг. (з архіву сям’і І. Мележа)


2016 Леанід Маракоў, беларускі пісьменьнік і гісторык, дасьледнік сталінскіх рэпрэсіяў.

Леанід Маракоў
Леанід Маракоў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG