Варыянт яшчэ больш жорсткіх санкцый за анэксію Крыму — прыпыніць на такі ж тэрмін паўнамоцтвы дэлегацыі — не прайшоў.
Як тлумачыцца ў афіцыйнай пастанове, «для таго, каб выказаць сваё асуджэньне і неўхваленьне дзеяньняў Расейскай Фэдэрацыі ў дачыненьні да Украіны, Асамблея прымае рашэньне пацьвердзіць паўнамоцтвы расейскай дэлегацыі, але пры гэтым прыпыніць яе права галасаваць да канца сэсіі 2014 году».
Прадстаўнікі РФ ня змогуць таксама працаваць у кіруючых структурах Асамблеі і ўдзельнічаць у назіраньні за выбарамі.
За такі варыянт рэзалюцыі прагаласавалі 145 членаў ПАРЭ, 21 былі супраць і 22 устрымаліся. Расейская дэлегацыя, у адпаведнасьці з правіламі ПАРЭ, удзелу ў галасаваньні па сваім пытаньні не прымала.
Асамблея адначасова заявіла, што палітычны дыялёг павінен заставацца найбольш пажаданым спосабам пошуку кампрамісу і выказалася супраць вяртаньня да стэрэатыпаў «халоднай вайны».
«Прыпыненьне паўнамоцтваў расейскай дэлегацыі зрабіла б такі дыялёг немагчымым,» — сьцьвярджаецца ў згаданай рэзалюцыі.
Беларусь — адзіная эўрапейская краіна, якая не ўваходзіць у Раду Эўропы. Статус адмыслова запрошанага ў ПАРЭ беларускі парлямэнт страціў 13 студзеня 1997 году.