Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПАРЭ асудзіла анэксію Крыму Расеяй


Парлямэнцкая Асамблея Рады Эўропы прыняла рэзалюцыю, у якой асуджае анэксію Крыму Расеяй і крытыкуе расейскія прапановы па фэдэралізацыі Ўкраіны.

Пра гэта гаворыцца ў адмысловай рэзалюцыі ПАРЭ, якая прынята падчас сэсіі ў Страсбуры.

«Асамблея рашуча асуджае расейскую ваенную агрэсію і анэксію Крыму, што зьяўляецца выразным парушэньнем нормаў міжнароднага права, у тым ліку палажэньняў Статуту ААН, Хэльсынскага Акту АБСЭ і асноўных нормаў Рады Эўропы. Ніводзін з аргумэнтаў, да якіх зьвяртаецца Расейская Фэдэрацыя для апраўданьня сваіх дзеяньняў, не адпавядае рэчаіснасьці», гаворыцца ў рэзалюцыі.

ПАРЭ прагаласавала за неадкладны вывад расейскіх войскаў з Крыму ў сувязі з дэнансацыяй пагадненьняў па Чарнаморскім флёце, перадае «Украінская праўда».

Рэзалюцыя ПАРЭ асудзіла прапановы Расеі па фэдэралізацыі Ўкраіны, бо гэта «прывяло б да значнага паслабленьня адзінства і стабільнасьці краіны».

У рэзалюцыі таксама гаворыцца пра адсутнасьць прамой пагрозы этнічнай рускамоўнай меншасьці ва Ўкраіне ў цэлым і ў прыватнасьці ў Крыме.

Рэзалюцыя ПАРЭ таксама заклікала да правядзеньня ва Ўкраіне датэрміновых парлямэнцкіх выбараў. Выбары ў Вярхоўную Раду павінны адбыцца восеньню 2017 году.

Судакладчыца ПАРЭ па Ўкраіне Майліс Рэпс (Эстонія) асудзіла анэксію Крыму Расеяй, перадае УНІАН.

«Мы асуджаем любы сэпаратысцкі рух, які ставіць пад сумнеў тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны. Любое ваеннае ці палітычнае ўмяшаньне, якое паставіць пад сумнеў правядзеньне прэзыдэнцкіх выбараў, падарве будучыню Ўкраіны», — сказала Рэпс.
Майліс Рэпс і Марыета дэ Пурбэ-Лундзін у Харкаве, архіўнае фота
Майліс Рэпс і Марыета дэ Пурбэ-Лундзін у Харкаве, архіўнае фота
Судакладчыца Марыета дэ Пурбэ-Лундзін (Швэцыя) заявіла, што Ўкраіна павінна правесьці канстытуцыйную рэформу, дэцэнтралізацыю ўлады з дэлегаваньнем значных паўнамоцтваў мясцовым грамадам, але пры моцнай унітарнай дзяржаве.
Да павагі правоў нацыянальных меншасьцяў у сваім выступе заклікаў і генсакратар Рады Эўропы Турб’ёрн Ягланд.

«Анэксія Крыму перашкаджае выкананьню Ўкраінай абавязацельстваў па выкананьні правоў чалавека і нацыянальных меншасьцяў на паўвостраве. Украіна ніколі не прызнае анэксію Крыму. Сытуацыя цяпер вельмі напружаная і на ўсходзе Ўкраіны», — сказаў у выступе кіраўнік украінскай дэлегацыі дэпутат Іван Папеску.

У сваім выступе брытанскі дэлегат ПАРЭ лорд Андэрсан адзначыў неабходнасьць нэўтралітэту Ўкраіны і зьвярнуў увагу на небясьпечныя дзеяньні Расеі ў Крыме:

«Балтыйскія дзяржавы і Малдова баяцца, што яны могуць быць наступнымі. Украінская ўнутраная мадэль павінна абапірацца на канстытуцыйную мадэль Швайцарыі і, напрыклад, Фінляндыі, як мадэль нэўтралітэту.»
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG