Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС: галасаваньне ў Генасамблеі ААН не дазволіць урэгуляваць крызіс ва Ўкраіне


Прэсавы сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Дзьмітры Мірончык пракамэнтаваў тое, што Беларусь у ААН выказалася супраць цэласнасьці Ўкраіны і падтрымала акупацыю Крыму.

«Беларускі бок ня лічыць, што галасаваньне ў Генэральнай асамблеі ААН дазволіць урэгуляваць крызіс ва Ўкраіне. Адпачатку неабходна падкрэсьліць, што пытаньне міру і бясьпекі — гэта прадмет першачарговай кампэтэнцыі не Генэральнай асамблеі, а Рады бясьпекі ААН. Мы ўпэўненыя, што ўкраінскі крызіс павінен вырашацца ў самой Украіне на аснове нацыянальнага кансэнсусу. Міжнародныя рознагалосьсі павінны вырашацца шляхам перамоваў паміж зацікаўленымі бакамі. А роля міжнародных арганізацыяў — служыць пляцоўкай для дыялёгу, перамоваў, забясьпечваць у выніку стабілізацыю становішча і разьвязаньне крызісу. У гэтай сувязі мы адзначаем важнасьць і станоўча разглядаем патэнцыяльную ролю маніторынгавых місіяў ААН і АБСЭ ва Ўкраіне», — заявіў Мірончык.

Амбасадар Беларусі ў ААН — Андрэй Дапкюнас.

Генэральная асамблея ААН ухваліла праект рэзалюцыі ў падтрымку тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны і супраць акупацыі Расеяй Крыму. Беларусь галасавала супраць.

За рэзалюцыю выказалася 100 краін, супраць — 11, устрымалася 58 дзяржаў.

Апрача Расеі, супраць рэзалюцыі выступілі Армэнія, Беларусь, Балівія, Куба, КНДР, Нікарагуа, Судан, Сырыя, Вэнэсуэла, Зымбабвэ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG