Ён падкрэсьліў, што Менск зацікаўлены ў наладжваньні кантактаў паміж Кіевам і Масквой. Некаторыя экспэрты называюць гэта «рытарычна-сымбалічнымі дзеяньнямі, якія маскіруюць дэ-факта падтрымку расейскай інтэрвэнцыі з боку кіраўніка Беларусі».
У пятніцу, 4 красавіка ў Менску «на нэўтральным полі» нібыта павінны былі сустрэцца намесьнікі міністраў замежных спраў Украіны і Расеі. Аднак гэтыя перамовы расейскі бок нечакана адмяніў. З Масквы паведамілі, што намесьнік міністра Рыгор Карасін ня зможа прыехаць у Менск. Такая інфармацыя зьявілася ў мэдыях са спасылкай на ўкраінскіх дыпляматаў.
«Наколькі гэта інфармацыя праўдзівая?» — спытаў сёньня карэспандэнт Свабоды прэсавага сакратара МЗС Беларусі Дзьмітрыя Мірончыка. Той адказаў так:
«Рашэньне аб правядзеньні сустрэчы — гэта рашэньне расейскага і ўкраінскага бакоў. Калі яны вырашаць правесьці адпаведную сустрэчу і абяруць для яе правядзеньня Менск, то беларускі бок зробіць усё неабходнае, каб забясьпечыць спрыяльныя ўмовы для адпаведных перамоваў. Але ініцыятыва — у руках нашых украінскіх і расейскіх суседзяў-сяброў».
Перамовы паміж Масквой і Кіевам могуць праходзіць як з удзелам пасярэднікаў, так і наўпрост, бязь іх — мяркуе менскі палітоляг Андрэй Фёдараў:
«Можна быць пасярэднікам. Але я ўпэўнены: калі бакі сасьпеюць для перамоваў, ім ніякі пасярэднік ня будзе патрэбны. Беларусь можа быць пасярэднікам. Можа нават быць і не адзіным пасярэднікам. Аднак, я думаю, што да прэзыдэнцкіх выбараў ва Ўкраіне нейкія зрухі там адбудуцца».
Беларусь, якая цягам 2013 году ачольвала Садружнасьць Незалежных Дзяржаў, гатовая зноў узяць на сябе адпаведныя функцыі замест Украіны. Пра гэта сёньня таксама заявіў Дзьмітры Мірончык. Украіна пасьля крымскіх падзеяў перадала ў Выканкам СНД ноту пра спыненьне свайго старшынства ў гэтай арганізацыі. Пытаньне аб новым кіраўніку Садружнасьці будзе абмяркоўвацца 4 красавіка падчас сустрэчы кіраўнікоў зьнешнепалітычных ведамстваў СНД у Маскве.
«Штаб-кватэра СНД знаходзіцца ў Менску. І лягічна, што, пры адмове Ўкраіны ад старшынства ў арганізацыі, яно пераходзіць менавіта да Беларусі», — падкрэсьлівае Андрэй Фёдараў.
«На мой погляд, ад гэтай структуры ўжо немагчыма атрымаць нейкія дывідэнды. Але пакуль яна існуе, трэба вырашаць пэўныя арганізацыйныя пытаньні. А ў Беларусі ўсё ж ёсьць адпаведны досьвед. Яна летась была старшынёй у СНД», — дадае Фёдараў. «Усе гэтыя рытарычныя ініцыятывы афіцыйнага Менску скіраваныя на тое, каб паказаць, што ён нібыта займае нэўтральную пазыцыю адносна расейскай агрэсіі», — гаворыць дырэктар Цэнтра эўрапейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў:
«Беларускае кіраўніцтва хоча такім чынам схаваць сваю залежнасьць ад Расеі ў гэтым геапалітычным кантэксьце. Фактычна рэальныя дзеяньні Беларусі робяцца насуперак інтарэсам Украіны. Наша краіна фактычна не падтрымлівае яе тэрытарыяльную цэласнасьць, разьмяшчае на сваёй тэрыторыі расейскія самалёты.
А ўсялякія інтэрвію Лукашэнкі, прапановы Менску як месца для сустрэчы, заявы МЗС — гэта ўсё рытарычна-сымбалічныя дзеяньні, якія маскіруюць дэ-факта падтрымку расейскай інтэрвэнцыі».