«Увечары 27 сакавіка Беларусь прагаласавала ў ААН супраць рэзалюцыі аб тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны. Паколькі Аляксандар Лукашэнка заяўляў раней аб падтрымцы гэтай цэласнасьці і наогул відавочна не хацеў псаваць адносіны з Кіевам, напрошваецца выснова: на Менск моцна націснуў Крэмль», — піша Аляксандар Класкоўскі ў сваім камэнтары для БелаПАН.
«За рэзалюцыю Генэральнай асамблеі ААН прагаласавалі 100 краінаў, 58 устрымаліся, 11 выказаліся супраць — гэта значыць, па-сутнасьці, у падтрымку расейскай анэксіі Крыму.
З краінаў СНД на баку Масквы выступіла яшчэ Армэнія, якую цяпер сватаюць у Мытны саюз. Астатняя кампанія такая: Балівія, Куба, Паўночная Карэя, Нікарагуа, Судан, Сірыя, Вэнэсуэла і Зімбабвэ.
Раней у гэты ж дзень амбасадар Расеі Аляксандар Сурыкаў на прэс- канфэрэнцыі ў Менску выказаў падзяку Лукашэнку за яго пазыцыю па Крыме. Маецца на ўвазе нядаўняя заява беларускага кіраўніка, што „Крым дэ-факта сёньня — частка Расеі“.
Гэта прызнаньне, ад якога беларускае кіраўніцтва доўга высьлізвала, прывяло да адкліканьня зь Менску ўкраінскага амбасадара. Затое дыпляматыя вялікай усходняй суседкі, як бачым, паблажліва паляпала беларускага саюзьніка па плячы: так трымаць!
І вось — новыя скокі пад дудку Масквы ў крымскім пытаньні. галасаваньне супраць тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны. Цяпер адносіны Менску з Кіевам азмрочацца яшчэ мацней.
У прынцыпе, пазыцыя Беларусі па рэзалюцыі ААН наўрад ці цягне на вялікую сэнсацыю. Яшчэ 23 сакавіка на выбарчым участку ў Менску Лукашэнка заявіў журналістам: „Трэба спыніць гэтыя спэкуляцыі. Калі паўстане пытаньне, мы заўсёды будзем з Расеяй“.
Застаецца рабіць зь сябе адданага саюзьніка, гатовага за Маскву ў агонь і ваду. Прычым без усялякіх гарантыяў, што там ня вырашаць аднойчы павялічыць свае тэрыторыі за кошт „сінявокай сястры“, якую ўсходнія браты без ваганьняў адносяць да свайго „Рускага сьвету“», — перакананы Аляксандар Класкоўскі.