Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама: ЗША і Эўропа адзіныя ў тым, каб Расея заплаціла за свае дзеяньні ў Крыме


Барак Абама
Барак Абама

ЗША і Эўропа адзіныя ў тым, каб Расея паплацілася за свае дзеяньні ў Крыме, заявіў амэрыканскі прэзыдэнт Барак Абама пасьля сустрэчы з прэм’ерам Нідэрляндаў Маркам Рутэ ў Амстэрдаме.

Акрамя таго, Абама адзначыў, што ЗША і Эўразьвяз адзіныя ў намерах падтрымліваць украінскую ўладу і народ.

Прэзыдэнт ЗША таксама назваў саюзьнікаў Вашынгтона па НАТО бліжэйшымі партнэрамі на сусьветнай арэне і заявіў, што Эўропа — краевугольны камень амэрыканскага ўзаемадзеяньня са сьветам.

У рамках свайго эўрапейскага турнэ Абама таксама паедзе ў Гаагу, дзе адкрываецца саміт ядзернай бясьпекі.

Акрамя таго, прэзыдэнт ЗША возьме ўдзел у экстранай сустрэчы лідэраў краін «сямёркі», на якой мае абмяркоўвацца ўкраінскае пытаньне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG