ПАДЗЕІ ДНЯ
Менск – у кнігарні «Логвінаў» уручэньне літаратурнай прэміі «Залатая літара». Пачатак а 19-ай.
Гаага – саміт у справе ядзернай бясьпекі з удзелам прэзыдэнта ЗША Барака Абамы.
ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ
1794 – у Рэчы Паспалітай пачалося ўзброенае вызваленчае паўстаньне пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касьцюшкі.
1919 – У Гомелі пачалося антысавецкае паўстаньне, узначаленае М.А.Стракапытавым.
1984 – праведзены першы пробны рэйс першай лініі Менскага мэтро.
1996 – на заклік БНФ некалькі дзясяткаў тысяч чалавек выйшлі на вуліцы Менску, каб адзначыць Дзень Волі і выказаць пратэст супраць беларуска-расейскай інтэграцыі. Перад опэрным тэатрам адбыўся мітынг. Пасьля ўдзельнікі акцыі пайшлі да будынку тэлецэнтру на вуліцы Камуністычнай, дзе супраць іх былі ўжытыя спэцвойскі.
2006 – у Менску пасьля 4-х дзён існаваньня разагнанае намётавае мястэчка, створанае падчас акцыяў пратэсту супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў.
У гэты дзень нарадзіліся:
1874 – Сіднэй Рэйлі, ангельскі разьведчык, арганізатар шэрагу акцый супраць савецкай улады.
1934 – Юры Ступакоў, народны артыст Беларусі.
У гэты дзень памерлі:
1882 – Генры Лангфэла, амэрыканскі паэт і перакладчык.
1905 – Жуль Вэрн, францускі пісьменьнік-фантаст.
1948 – Мікалай Бярдзяеў, расейскі рэлігійны філёзаф.
1980 – Пятрусь Броўка, народны паэт Беларусі.
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ
Мне не забыцца песьні той даўняе вясны:
На Мурамскай дарожцы стаялі тры сасны...
Хадзілі мы, сьпявалі, і зь песьняй ты цьвіла.
Александрына, якою ты была?
Цяпер магу прызнацца, тады пачаў кахаць,
Цябе зь ніякай кветкай ня мог я параўнаць.
Сказаць, што васілёчак, дык фарба ў ім адна,
Сказаць, што ты лілея, – сьцюдзёная ж яна.
Сказаць, што ты званочак… Ды ўсіх жа мала іх!..
Такою ты здалася ў сямнаццаць год маіх.
Мінула часу многа. Мне навявалі сны,
Як дзесьці на дарожцы стаялі тры сасны.
Прайшлі вясна, і лета, і восень, і зіма…
Александрына? Шукаю я – няма...
Пятрусь Броўка, «Александрына»